Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сёння на Беларускай чыгунцы стартавала акцыя «Дзеці і бяспека»

28 кастрычніка 2019

Напярэдадні школьных восеньскіх канікул Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека». Прафілактычныя мерапрыемствы праходзяць з 28 кастрычніка па 10 лістапада. Мэта акцыі — у чарговы раз прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную працу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

Праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

За 9 месяцаў 2019 года ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі праведзены больш за 5 тысяч выступленняў, якімі ахоплена каля 240 тысяч грамадзян, больш за 141 тысячу з якіх — непаўналетнія. Распаўсюджана парадку 46 тысяч прафілактычных памятак.

У мэтах папярэджання і забеспячэння грамадскага парадку на чыгунцы дзейнічае 92 дружыны, работнікамі якіх ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і Ваенізаванай аховай Беларускай чыгункі за 9 месяцаў 2019 года праведзены больш за 4,5 тыс. рэйдаў, адпрацаваны больш 285 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры.

Нягледзячы на ўсе меры, праблема траўміравання непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту сёння востра стаіць у грамадстве.

За 9 месяцаў 2019 года зафіксавана 77 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 10 выпадкаў менш аналагічнага перыяду ў мінулым годзе. Аднак колькасць пацярпелых непаўналетніх у цяперашнім годзе павялічылася на 2 (4 чалавекі загінулі, 2 траўміраваны). У студзені—верасні 2018 года загінулі 2 непаўналетніх, 2 траўміраваны).

Падлеткі, знаходзячыся непасрэдна паблізу або на чыгуначных пуцях, не чуюць сігнал надыходзячага цягніка з-за праслухоўвання ў гэты час музыкі з дапамогай плэера ці мабільнага тэлефона ў навушніках. Заняткі «зацэпінгам», жаданне зрабіць эфектнае «сэлфі» на небяспечных аб'ектах транспарту, перабяганне пуцей або узлажанне на чыгуначны мост, на дах вагонаў дзеля жарты, ліхацтва таксама прыводзяць да трагедыі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, берагчы не толькі сваё жыццё і здароўе, але і здароўе родных і блізкіх.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год