Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі ў другой раз запар стала чэмпіёнам свету па футболе сярод чыгуначнікаў

11 кастрычніка 2019

Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам ХХI чэмпіянату свету па футболе Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ) у французскім г. Сен-мандрена-сюр-Мер.

У фінальным раўндзе чэмпіянату ўдзельнічалі прадстаўнікі дзевяці краін: Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Германіі, Індыі, Расіі, Славакіі, Францыі і Швейцарыі.

Каманда Беларускай чыгункі на футбольным полі ў Францыі правяла 5 паядынкаў.

Першы матч у падгрупе зборная БЧ выйграла ў каманды Бельгіі з лікам 7:1, другая сустрэча адбылася з прадстаўнікамі Швейцарыі з вынікам 12:0 на карысць беларускай каманды. Трэці матч за выхад у фінал чэмпіянату свету па футболе Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў таксама завяршыўся перамогай каманды БЧ над гаспадарамі турніру зборнай Францыі. Лік – 4:0.

У барацьбе за 1–3 месца камандзе беларускай магістралі трэба было сустрэцца са зборнымі Славакіі і Расіі. У выніку спартсмены БЧ атрымалі яшчэ адну ўпэўненую перамогу над камандай Славакіі з лікам 4:0 і ва ўпартай барацьбе з лікам 2:1 выйгралі ў расіян.

Трэба адзначыць, што чатыры гады таму ў Сочы каманда БЧ упершыню заваявала залатыя медалі ў гэтым відзе спорту, абыграўшы ў фінальным матчы дзеючага чэмпіёна Францыю. У гэтым годзе беларускія спартсмены пацвердзілі званне мацнейшых чыгуначнікаў планеты.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год