Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у найбуйнейшым міжнародным форуме ў г. Сочы
28 кастрычніка 2019
Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка чыгункі Ігарам Шылавым з 28 па 30 кастрычніка прымае ўдзел у Міжнародным транспартна-лагістычным форуме «PRO//Рух 1520», які праходзіць у г. Сочы.
«PRO//Рух 1520» – стратэгічны форум першых асоб транспартнай галіны па пытаннях развіцця інфраструктуры і перавозак на еўразійскай прасторы. Ён з'яўляецца галоўнай пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу, транспартнага рынку, дзяржаўнай сферы, замежнымі кампаніямі і экспертамі. У цэнтры ўвагі «PRO//Рух 1520» – пошук новых ўзаемавыгадных фарматаў ўзаемадзеяння розных відаў транспарту, выпрацоўка сумесных ініцыятыў у інтарэсах кліентаў.
У бягучым годзе работа форуму пройдзе ў фарматах пленарных сесій і дыскусій, дзе першы дзень пазначаны, як Дзень стратэгій, а другі – Дзень чыгуначных аператараў, на якіх будуць абмяркоўвацца перспектыўныя мадэлі грузавых і пасажырскіх зносін, магчымасці ўдзелу фінансавых інстытутаў у буйных інфраструктурных праектах, цыфравізацыі , прымяненне «зялёных тэхналогій».
Пленарная сесія будзе прысвечана пытанням, сярод якіх будучыня транспартнай лагістыкі: роля нацыянальных чыгунак у эпоху глабальных змен.
На дыскусійных сесіях асобная ўвага будзе нададзена ролі чыгуначнага транспарту ў эканамічным развіцці гарадоў і агламерацый, у тым ліку гарадской электрычцы, новых магчымасцяў міжнароднага чыгуначнага турызму.
Таксама на форуме будуць разгледжаны пытанні лічбавай экасістэмы перавозак, уключаючы лічбавыя рашэнні для мультымадальных перавозак, развіцця вагоннага парку і многія іншыя.
У рамках удзелу дэлегацыі Беларускай чыгункі ў Міжнародным транспартна-лагістычным форуме «PRO//Рух 1520» плануецца правядзенне шэрагу рабочых сустрэч з дзелавымі партнёрамі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год