Дарагія жанчыны! Паважаныя працаўніцы і ветэраны Беларускай чыгункі!
14 кастрычніка 2019
Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных святаў – Днём маці! Сярод шматлікіх дат, якія адзначаюцца ў нашай краіне, гэты дзень займае асаблівае месца. Дапамагае ўсвядоміць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў грамадства.
Быць маці – вялікае шчасце і велізарная адказнасць, гэта нястомны клопат пра сваіх дзяцей без выхадных і адпачынкаў.
Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і аберагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца і верыць у поспех. І не важна колькі нам гадоў – матулін ласкавы погляд, яе добрае слова, мудры савет патрэбныя кожнаму з нас на працягу ўсяго жыцця.
На Беларускай чыгунцы сёння працуюць больш за 26 тысяч жанчын. Вы з'яўляецеся не толькі выдатнымі жонкамі і маці, але і добрымі спецыялістамі. Без вас немагчыма ўявіць арганізацыю перавозак, працу пасажырскага і грузавога комплексаў, камерцыйную дзейнасць, вырашэнне эканамічных і кадравых пытанняў. Асаблівыя словы ўдзячнасці нашым жанчынам-ветэранам, якія залажылі слаўныя працоўныя традыцыі Беларускай магістралі.
Нам прыемна адзначыць, што ўсё больш сямейных пар сёння вырашаюцца на нараджэнне другога і трэцяга дзіцяці. На Беларускай чыгунцы працуюць каля 700 мнагадзетных маці, сярод якіх – 22 маці-гераіні, якія маюць 5 і больш дзяцей, 18 маці ўзнагароджаны ордэнамі «Маці» і «Матчынай славы», «Медалём мацярынства».
У гэты святочны дзень хай для ўсіх вас, дарагія мамы, гучаць толькі самыя цёплыя словы бязмернай падзякі за нястомную працу, любоў і пяшчоту, якую вы штодня дорыце сваім блізкім. Няхай дзеці заўсёды апраўдваюць вашы бацькоўскія надзеі, грэючы душэўнай цеплынёй і клопатам.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, хатняй утульнасці, шчасця і дабрабыту!
Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў В.М. Какора
Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў
Да спісу навін за 2019 год