Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла перспектыўныя напрамкі развіцця гаспадаркі перавозак

18 кастрычніка 2019

У якасці перспектыўных напрамкаў прадугледжана развіццё чыгуначнай інфраструктуры з мэтай павышэння прапускной і перапрацоўчай здольнасці чыгуначных станцый і ўчасткаў, аўтаматызацыя і цыфравізацыі перавозачнага працэсу, развіццё «бязлюдных» і «малалюдных» тэхналогій арганізацыі перавозачнага працэсу, удасканаленне тэхналагічнага забеспячэння і аптымізацыя сістэмы кіравання эксплуатацыйнай работай.

У частцы развіцця чыгуначнай інфраструктуры важная ўвага будзе нададзена павелічэнню прапускной здольнасці Мінскага чыгуначнага вузла, развіццю станцый Брэст-Паўночны, Брузгі, Маладзечна, Ліда, узмацненню прапускной здольнасці участкаў беларускай магістралі, удасканаленню тэхналагічнага забеспячэння і атпымізацыі сістэмы кіравання эксплуатацыйнай работай. Таксама прадугледжана абсталяванне шэрагу чыгуначных станцый сістэмамі МПЦ і ЭЦ распрацоўкі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра.

А ў бліжэйшай перспектыве – укараненне аўтаматызаванай сістэмы актуальнага раскладу руху цягнікоў (АРРЦ), фарміраванне прагнознага графіка руху цягнікоў з функцыямі аўтадыспетчара і аўтавядзення.

Дадзеная сістэма дазволіць аўтаматычна прагназаваць і будаваць аптымальны графік руху цягнікоў з улікам існуючай цягніковай абстаноўкі, планаў адпраўлення цягнікоў, наяўнасці «вокнаў» і дзеючых папярэджанняў. Таксама дазволіць забяспечыць перадачу раскладу руху цягнікоў на борт лакаматыва для аўтавядзення цягніка і ў сістэму «Аўтадыспетчар» для аўтаматычнага прыгатавання маршрутаў прыёму і адпраўлення цягніка пры пропуску яго па ўчастку.

У далейшай перспектыве плануецца распрацаваць шэраг інфармацыйна-кіруючых і інфармацыйна-даведачных аўтаматызаваных сістэм, такіх як: аўтаматызаваная сістэма фарміравання прагнознага графіка руху цягнікоў (АС ПГРЦ); падсістэма «Зменна-сутачнага планавання цягніковай работы чыгункі і яе падраздзяленняў»; інфармацыйна-кіравальная сістэма цэнтра кіравання мясцовай работай (ІКС ЦКМР); аўтаматызаваная сістэма «Асабовы рахунак» паязнога дыспетчара; сеткавая аўтаматызаваная сістэма (АС ТРА).

Асаблівая ўвага будзе нададзена планамернай рабоце па ўкараненні аўтаматызаваных праграмна-апаратных комплексаў для ідэнтыфікацыі нумароў вагонаў, аснашчэння і мадэрнізацыі сістэм відэаназірання на чыгуначных станцыях, укараненні тэхнічных сродкаў, накіраваных на павышэнне ўзроўню забеспячэння аховы працы, а таксама развіццю інфармацыйна-кіруючых сістэм Беларускай чыгункі. У тым ліку аўтаматызаваных сістэм распрацовак Канструктарска-тэхнічнага цэнтра (КТЦ) Беларускай чыгункі, уключаючы сістэму дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман». Адзначым, што адметнай асаблівасцю дадзеных сістэм з'яўляецца ўзаемадзеянне асобных аўтаномных элементаў, якія дазваляюць дамагчыся максімальнай эфектыўнасці пры аўтаматызацыі, чаго практычна немагчыма дасягнуць пры выкарыстанні сістэм розных распрацоўшчыкаў.

Удасканаленні дзеючых і стварэнні новых тэхналогій перавозак грузаў і пасажыраў будзе спрыяць увод у эксплуатацыю да канца 2019 года Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі (ЦКП) з прыладай аўтаматызаванай сістэмы планавання і кіравання рухам цягнікоў.

У цяперашні час на дадзеным аб'екце завяршаюцца работы па наладцы і тэсціраванні тэхналагічнага абсталявання. Далей будзе арганізавана паэтапнае пераключэнне кіравання рухам цягнікоў на дыспетчарскіх участках. У бліжэйшай перспектыве плануецца завяршыць работу па канцэнтрацыі кіравання рухам цягнікоў у Цэнтры кіравання перавозкамі з адначасовым узбуйненнем дыспетчарскіх участкаў за кошт укаранення ДЦ «Нёман».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год