Беларуская чыгунка правяла ў Мінску міжнародную канферэнцыю «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы»
04 кастрычніка 2019
Міжнародная канферэнцыя «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы» адбылася 2 кастрычніка ў Мінску ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Транспарт і лагістыка-2019». Зносіны спецыялістаў беларускай магістралі з дзелавымі партнёрамі з Беларусі, Латвіі, Літвы і Расіі арганізавалі ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня.
Удзельнікаў канферэнцыі павітаў начальнік службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Неўмяржыцкі. Таксама перад гасцямі выступілі намеснік начальніка службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Лізуноў і начальнік аддзела тарыфаў службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Ірына Каплеўская. Яны прадставілі актуальныя звесткі аб тарыфаўтварэнні і тарыфнай палітыцы Беларускай чыгункі ў сферы грузавых перавозак, узаемадзеянні БЧ з экспедытарскімі кампаніямі, комплексных падыходах да арганізацыі транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, а таксама аб лічбавай трансфармацыі і актыўным укараненні беспапяровага дакументазвароту і электроннага абмену дадзенымі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год