Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

01 кастрычніка 2019

Напярэдадні форуму, 30 верасня, ў Мінску Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам ДАТ «Латвійская чыгунка» і прыняў удзел у пасяджэнні Беларуска-Латвійскага (Латвійска-Беларускага) Савета дзелавога супрацоўніцтва, дзе Начальнік чыгункі з'яўляецца сустаршынёй гэтага Савета з боку Беларусі. Мерапрыемства праходзіць напярэдадні пасяджэння Беларуска-Латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, якое адбудзецца 2 кастрычніка.

У парадак дня Пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва было ўключана 8 пытанняў, у тым ліку аб транспартна-лагістычных паслугах чыгуначнага транспарту. Дакладчыкам з боку Беларускай чыгункі выступаў начальнік службы знешніх сувязяў Аляксандр Сергіенка. У яго выступленні было адзначана, што ўсе заяўкі грузаадправіцеляў пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам выконваюцца ў поўным аб'ёме, як пры перавозках паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, так і транзітам па іх тэрыторыях. Таксама Аляксандр Сергіенка адзначыў магчымасці кантэйнернага цягніка «ZUBR», які забяспечвае перавозку кантэйнераў па тэрыторыі чатырох дзяржаў – Эстонскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Украіны.

Дадзены сэрвіс дае магчымасць ажыццяўлення перавозак кантэйнераў паміж Балтыйскім і Чарнаморскім рэгіёнамі, а таксама звязвае парты Латвійскай Рэспублікі і Украіны з індустрыяльным паркам «Вялікі камень» у г. Мінску.

У мэтах развіцця чыгуначных транспартна-лагістычных сэрвісаў пры транспарціроўцы грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай з 2018 года арганізавана курсіраванне грузавога экспрэс-цягніка «Мінск–Рыга». Яго адпраўленне ажыццяўляецца па «жорсткім» раскладзе і забяспечвае дастаўку грузаў дакладна ў тэрмін.

1 кастрычніка Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у адкрыцці XIII Беларускага транспартнага тыдня і Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Транспарт і лагістыка 2019». Запланаваны таксама рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД», АТ «Літоўскія чыгункі», ДАТ «Латвійская чыгунка», АТ «ПКП».

2 кастрычніка Начальнік чыгункі прыме ўдзел у Беларуска-Латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, дзе прадугледжана яго выступленне з інфармацыяй аб рабоце Беларуска-Латвійскага Савета дзелавога супрацоўніцтва і аб супрацоўніцтве ў галіне чыгуначнага транспарту.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ 

Да спісу навін за 2019 год