Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паслугай бясплатнага праезду, якая прадастаўлялась БЧ з 3 мая па 7 ліпеня, скарысталіся 125 ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і 42 суправаджальніка

16 ліпеня 2019

На Беларускай чыгунцы завяршылася акцыя па прадастаўленні бясплатнага праезду ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ў цягніках па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй з нагоды святкавання Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

За час яе правядзення ў міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй (з 3 мая па 15 мая) сваіх франтавых сяброў, памятныя мясціны і святочныя мерапрыемствы ў абедзвюх краінах наведалі 44 ветэрана і інваліда ВАВ, 24 праязных дакумента было аформлена для іх суправаджальнікаў. Беларусы пабывалі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу, Анапе і Растове, жыхары Расійскай Федэрацыі наведалі Мінск, Брэст, Віцебск, Полацк, Оршу, Рэчыцу, Добруш і іншыя гарады нашай краіны.

У цягніках па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паслугай бясплатнага праезду з 3 мая па 7 ліпеня скарысталіся 81 ветэран і інвалід Вялікай Айчыннай вайны і 18 асоб, якія іх суправаджалі.

Прадастаўленне права бясплатнага праезду ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ў рамках даных акцый было прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.05.2019 № 165.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год