Беларуская чыгунка падвяла вынікі за 2018 год у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці
28 чэрвеня 2019
Беларуская чыгунка далучаецца да святкавання 29 чэрвеня Дня вынаходніка і рацыяналізатара і віншуе сваіх супрацоўнікаў, якія займаюцца рацыяналізатарскай дзейнасцю.
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэхнічнай творчасці і яго стымуляванню. Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі, «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».
Напярэдадні свята Беларуская чыгунка падвяла вынікі за 2018 год у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці і вызначыла 67 лепшых спецыялістаў у гэтай галіне. Ганаровага звання «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі» удастоена 30 чалавек. 7 спецыялістаў беларускай магістралі ўдастоены звання «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», 30 работнікам прысвоена ганаровае званне «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».
Усяго у 2018 годзе ў распрацоўцы і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел больш за 650 спецыялістаў.
У ліку лідэраў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у дасягненне эканамічнага эфекту ад рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці, работнікі Мінскага аддзялення. Імі было распрацавана і ўкаранёна 47 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 585,59 тыс. руб. На другім месцы прадстаўнікі Баранавіцкага філіялу — 51 рацпрапанова з эканамічным эфектам 523,00 тыс. рублёў. У тройцы лепшых і наватары Гомельскага аддзялення БЧ — 135 рацпрапаноў, эканамічны эфект — 291, 862 тыс. рублёў.Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, удасканаленне працэсу рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага складу, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, паляпшэнне ўмоў працы.
Чыгуначная галіна гістарычна з'яўляецца месцам засяроджвання навуковай думкі, тэхнічнай практыкі і вынаходніцкай ініцыятывы. Гэтыя традыцыі чыгуначнікі не толькі захоўваюць, але і імкнуцца пастаянна развіваць.
За студзень—май бягучага года на Беларускай чыгунцы ўжо ўкаранёна больш за 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год