Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прадставіла свой транспартна-лагістычны патэнцыял у забеспячэнні перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю

30 лістапада 2018

29 лістапада ў г. Калінінградзе прайшоў круглыя стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай область», у якім прынялі ўдзел дэлегацыя беларускай магістралі на чале з Начальнікам Беларускай чыгункі, прадстаўнікі Урада Калінінградскай вобласці, кіраўніцтва Калінінградскай чыгункі, Літоўскіх чыгунак, прадстаўнікі Аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Калінінградзе, АТ «ОТЛК ЕРА», кіраўніцтва Саюзу «Калінінградская гандлёва-прамысловая палата», а таксама прадстаўнікі экспедытарскіх кампаній, партоў, найбуйнейшых грузаўладальнікаў і грузаперавозчыкаў рэгіёну — больш за 70 удзельнікаў. Круглы стол у Калінінградзе Беларуская чыгунка праводзіць ужо чацвёрты раз.

Дзелавая праграма круглага стала ўключала абмеркаванне шэрагу актуальных пытанняў па перавозцы і прыцягненню грузапатокаў на калінінградскім напрамку, тарыфных умоў дарогі пры арганізацыі перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў і шэраг іншых. Таксама былі прадстаўлены магчымасці транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці на рынку транспартных паслуг краін Балтыйскага рэгіёна і лагістычны патэнцыял дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр».

Па выніках работы за 10 месяцаў 2018 года перавозкі грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі склалі 9,8 млн тон або 114,9% да аналагічнага перыяду 2017 года. Найбольшую долю займае транзіт. За 10 месяцаў 2018 года транзітныя перавозкі з/у Калінінградскай вобласці праз Беларусь склалі 9,1 млн тон або 115,7% да аналагічнага перыяду 2017 года. Вываз у Калінінградскую область склаў 709,7 тыс. тон або 99,7% да аналагічнага перыяду 2017 года. Варта адзначыць значны рост аб'ёмаў увозімых грузаў. За 10 месяцаў 2018 года ўвоз з Калінінградскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь склаў 45,0 тыс. тон або рост у 50 разоў да аналагічнага перыяду 2017 года.

Гаворачы аб развіцці рынку кантэйнерных перавозак па маршруце Кітай—Еўропа—Кітай, Начальнік Беларускай чыгункі падкрэсліў неабходнасць узгодненага ўзаемадзеяння і цесных зносін удзельнікаў рынку перавозак. Як адзначыў Уладзімір Марозаў: «Важна стварэнне магчымасці развіцця рынку. Галоўнае стварыць умовы, каб быў  паток грузаў і каб беларускія і калінінградскія транспартнікі не былі бар'ерам у прасоўванні гэтага патоку. Мы маем запас трываласці, запас прапускных здольнасцей. Таксама бачна поўнае ўзаемадзеянне і жаданне працаваць з памежнымі і мытнымі органамі ў Рэспубліцы Беларусь, Расійскай Федэрацыі І Рэспубліцы Польшча».

У сваю чаргу намеснік Старшыні Урада Калініградскай вобласці Аляксандр Рольбінаў адзначыў, што чыгуначны транспарт — гэта транспартная артэрыя, якая звязвае вобласць з тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі. «Перад намі стаяць дзве сур'ёзныя задачы — павышэнне канкурэнтаздольнасці транспартнай сістэмы і рэалізацыя транзітнага патэнцыялу калінінградскага рэгіёну. І на сённяшні дзень мы бачым вынікі гэтай работы — павелічэнне грузаабароту — гэта кажа, што наша сумесная работа прыносіць станоўчыя вынікі».

Для прыцягнення дадатковых грузапатокаў у Беларусі рэалізуецца эфектыўная стратэгія развіцця грузавых транзітных перавозак. Яна заключаецца ва ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы, мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры, правядзенні гнуткай тарыфнай палітыкі, укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій, аптымізацыі схем дастаўкі знешнегандлёвых грузаў.

Беларуская чыгунка праводзіць гнуткую, стабільную тарыфную палітыку, аператыўна І адэкватна рэагуючы на змены кан'юнктуры транспартнага рынку. Пры гэтым найважнейшай умовай з'яўляецца забеспячэнне балансаў інтарэсаў перавозчыка і карыстальніка яе паслуг.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год