Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у «Саміце чыгуначных лідэраў 2018»

14 верасня 2018

«Саміт чыгуначных лідэраў 2018» пройдзе 18 верасня ў г. Берліне (Германія). У ім прыме ўдзел дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым.

Саміт прадугледжаны як адно з галоўных мерапрыемстваў у рамках Міжнароднай выставы транспартных тэхналогій, інавацый рухомага саставу і сістэм рэйкавага транспарту — InnoTrans 2018, якая будзе праходзіць у Берліне з 18 па 21 верасня ў выставачным цэнтры Messe Berlin. Асноўная тэма цяперашняга саміту — «Будучыня гарадоў — гэта жалезная дарога».

У мерапрыемстве прымуць удзел каля 400 запрошаных гасцей з усіх кантынентаў свету з больш як 50 краін. На форуме будуць абмяркоўвацца пытанні стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту ў кантэксце інтэграцыі ў грамадскі транспарт буйных гарадоў, пра будучыя патрабаванні да забеспячэння агульнадаступнай, спрыяльнай для навакольнага асяроддзя мабільнасці ў гарадской прасторы і мегаполісах ва ўсім свеце. Таксама якім новым крытэрыям павінны адпавядаць чыгуначныя кампаніі перад тварам імклівай урбанізацыі, як злучыць метраполіі з дапамогай яшчэ больш хуткай і зручнай сеткі рэйкавага транспарту і шэраг іншых.

Дадзеная выстава праводзіцца адзін раз у 2 гады, з'яўляецца вядучым сусветным форумам транспартнай галіны і прысвечана інавацыям на рэйкавым транспарце.

Адметнай асаблівасцю гэтай аўтарытэтнай міжнароднай галіновай падзеі з'яўляецца дэманстрацыя найноўшых транспартных сродкаў і транспартных сістэм пад адкрытым небам на чыгуначных пуцях працягласцю 3500 м у непасрэднай блізкасці ад выставачных павільёнаў, у якіх паралельна праходзяць спецыялізаваныя паказы. Акрамя таго, InnoTrans — гэта яшчэ і шырокая праграма канферэнцый і бізнес мерапрыемстваў (InnoTrans Convention). Галоўныя зоны экспазіцыі InnoTrans 2018: рэйкавыя транспартныя тэхналогіі і тэхніка, транспартная інфраструктура, транспартны інтэр'ер, гарадскі грамадскі транспарт, будаўніцтва тунэляў.

На дзесяці стандартных рэйкавых пуцях будуць шырока прадстаўлены лепшыя і новыя мадэлі маторвагонных цягнікоў, лакаматываў, трамваяў, будаўнічых рухомых сродкаў, а таксама рухомых адзінак для руху па рэйкавых і бязрэйкавыя дарогах. Акрамя таго, у спецыяльнай адкрытай зоне Special Gauge Display пройдзе прэзентацыя рэйкавага рухомага саставу на шырока- і вузкакалейным рэйкавым палатне. Экспазіцыя не мае аналагаў у свеце.

У рамках наведвання выставы дэлегацыя Беларускай чыгункі плануе правесці шэраг сустрэч з кіраўнікамі замежных кампаній-вытворцаў чыгуначнай тэхнікі і абсталявання рухомага саставу: кітайскай CRRC, швейцарскай «Stadler Rail Group», польскай «PESA Bydgoszcz SA» і інш.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год