Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава запрашае адзначыць пачатак навучальнага года разам
20 жніўня 2018
2 верасня з 12:00 да 13:00 на станцыі «Заслонава» Дзіцячай чыгункі (ДЧ) адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны калектывамі аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. У праграме — выступленне ўзорнага ансамбля народнага танца «Цягнiчок», вакальнага ансамбля «Зорачкі», заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» і шэраг іншых калектываў.
Акрамя таго, 2 верасня з 11:00 да 16:40 па Дзіцячай чыгунцы будзе курсіраваць цягнік «Сталічны экспрэс». Ён традыцыйна правязе пасажыраў па маршруце ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад.
У верасні Дзіцячая чыгунка працягне сваю работу. Рух цягнікоў будзе арганізаваны па суботах і нядзелях з 11:00 да 16:40. Завершыцца 63-і сезон 23 верасня.
У кастрычніку Дзіцячая чыгунка запрашае навучэнцаў 5—7 класаў для заняткаў у гуртку «Юны чыгуначнік». Хлопцы будуць асвойваць асноўныя чыгуначныя дысцыпліны: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «пуцявая гаспадарка», «Арганізацыю пасажырскіх перавозак».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год