Беларуская чыгунка паставіла паслугі на экспарт
15 жніўня 2018
Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі вядзе работы па мадэрнізацыі сістэм дыспетчарскай цэнтралізацыі ў цэнтры кіравання перавозкамі чыгункі Туркменістана.
Спецыялісты Канструктарска-тэхнічнага цэнтра БЧ больш за паўгода выконваюць работы па мадэрнізацыі цэнтральных пастоў і працоўных месцаў аператыўна-дыспетчарскага персаналу з ужываннем дыспетчарскай цэнтралізацыі ДЦ «Нёман» для пяці дыспетчарскіх кругоў, што ахоплівае больш за 100 чыгуначных станцый Туркменскай чыгункі.
Таксама беларускія чыгуначнікі навучылі спецыялістаў з Туркменістана далейшай рабоце з дадзенай сістэмай.
Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі больш за 30 гадоў займаецца распрацоўкай, укараненнем і суправаджэннем сістэм кампутарызацыі, аўтаматызацыі і дыспетчарскага кіравання на Беларускай чыгунцы. Распрацоўкі цэнтра ўкаранёны не толькі на БЧ, а таксама на чыгунках Узбекістана, Эстоніі, Казахстана, Туркменістана.
У цяперашні час спецыялісты КТЦ вядуць работы па далейшаму ўкараненню сістэм на чыгунках Эстоніі і Казахстана.
Так, у планах КТЦ абсталяванне дыспетчарскай цэнтралізацыяй «Нёман» чарговага ўчастка чыгункі на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі.
Працягваецца супрацоўніцтва спецыялістаў Канструктарска-тэхнічнага цэнтра БЧ з ТАА «Казцэнтрэлектрапровад» (Казахстан). Спецыялісты ТАА «Казцэнтрэлектрапровад» вядуць работу па ўводу ў доследную эксплуатацыю сістэмы лікавай кодавай аўтаблакіроўкі на базе аб'ектнага кантролера сігнальнага пункта, распрацаванага беларускімі спецыялістамі.
Беларуская чыгунка пастаянна ажыццяўляе ўкараненне праграмна-тэхнічных сістэм і комплексаў, якія дазваляюць аўтаматызаваць такія тэхналагічныя працэсы, як: планаванне і кіраванне рухам цягнікоў. Таксама дыспетчарскі кантроль і кіраванне аб'ектамі электразабеспячэння; аўтаматызацыя грузавой і камерцыйнай работы з укараненнем тэхналогіі абслугоўвання па прынцыпе аднаго «акна»; вядзенне графіка выкананага руху цягнікоў і яго аналіз; вядзенне журнала дыспетчарскіх загадаў і папярэджаньняў; ідэнтыфікацыя рухомага саставу; дыстанцыйны кантроль стану і тэлевымярэнне электрычных параметраў аб'ектаў інфраструктуры.
Укараненне, суправаджэнне і развіццё ўласных распрацовак БЧ і вырабленых беларускімі вытворцамі з'яўляюцца адной з складовых частак тэхнічнай і эканамічнай бяспекі галіны.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год