Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў
29 жніўня 2018
У штогадовым рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прымалі ўдзел пазакласныя вакзалы, а таксама вакзалы I, II і III класаў.
Сярод пазакласных вакзалаў першае месца заняў вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны.
Вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны ўваходзіць у лік помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца дзеючым «музеем мармуру пад адкрытым небам». Унікальнае збудаванне будынка вакзала гарманічна ўпісваецца ў стыль сучаснага горада. Чыгуначны вакзал Брэста адзін з найстарэйшых у Беларусі. Гэта — вароты краіны ў Еўропу. У маі бягучага года вакзалу споўнілася 132 гады.
У цяперашні час на перон вакзалу прыбываюць і адпраўляюцца з яго 27 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і 3 пары цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа, 19 цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа і 2 пары цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, а таксама 17 пар міжнародных ліній. У сярэднім кожны месяц яго паслугамі карыстаюцца каля 300 тыс. пасажыраў.
Другое месца па выніках штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прысуджана вакзалу станцыі Мінск-Пасажырскі.
Сярод вакзалаў I класа першае месца па выніках агляду ў бягучым годзе прысуджана вакзалу станцыі Орша-Цэнтральная, на другім месцы — вакзал станцыі Гродна.
Сярод вакзалаў II класа перамогу атрымаў вакзал станцыі Полацк, другая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Пінск.
Пераможцам сярод вакзалаў III класа прызнаны вакзал станцыі Крычаў, другая прэмія дасталася вакзалу станцыі Лунінец.
Упершыню штогадовы рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў адбыўся ў 2001 годзе.
Правядзенне мерапрыемства сведчыць аб значнасці, якую магістраль надае абнаўленню пасажырскіх вакзалаў, укараненню новых форм абслугоўвання пасажыраў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год