30 жніўня адкрыты продаж білетаў на цягнік «чатырох сталіц» Кіеў—Мінск—Вільнюс—Рыга
31 жніўня 2018
Нагадаем, з 28 верасня ПАТ «Укрзализныця» па ўзгадненні з чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі, Літвы і Латвіі ў рамках рэалізацыі пілотнага праекту быў прызначаны цягнік № 31/32 Кіеў—Мінск—Вільнюс—Рыга.
Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Кіеў-Пасажырскі 28 верасня, 4, 12,18, 26 кастрычніка, 2, 8, 16, 22, 30 лістапада і 6 снежня ў 13:42, прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 23:35 (час адпраўлення са сталіцы Беларусі — 00:02 наступных сутак), на станцыю Вільнюс — 04:25 (час адпраўлення 04:30), на канчатковую станцыю Рыга-Пасажырская цягнік прыбудзе ў 09:06.
Са станцыі Рыга-Пасажырская цягнік адправіцца 29 верасня, 5, 13,19, 27 кастрычніка, 3, 9, 17, 23 лістапада, 1 снежня і 7 снежня ў 11:10, у Вільнюс ён прыбудзе ў 15:48 (час адпраўлення з Вільнюса — 15:53), на станцыю Мінск-Пасажырскі цягнік прыбудзе ў 20:17 (адправіцца ў 20:47). На станцыю Кіеў-Пасажырскі новы цягнік будзе прыбываць у 06:42 30 верасня, 6, 14,20, 28 кастрычніка, 4, 10, 18, 24 лістапада, 2 снежня і 8 снежня.
Кошт праезду па стане на 30.08.2018 ад Мінска да Вільнюса ў купэйным вагоне складае 51 р.16 кап., а ад Мінска да Рыгі ў купэйным вагоне — 92 р.13 кап.
Больш падрабязна з раскладам руху цягніка № 31/32 Кіеў—Мінск—Вільнюс—Рыга можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, а таксама па тэлефоне даведачнай службы 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год