Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Выстаўка чыгуначных мадэляў пройдзе на Дзіцячай чыгунцы

26 ліпеня 2018

4 і 5 жніўня на Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава будзе арганізавана Міжнародная выстаўка чыгуначных мадэляў «Беларускі модуль 2018». Яна пройдзе ў зале чакання вакзала станцыі «Заслонава».

У выстаўке прымуць удзел каля 20 мадэлістаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Тут будуць прадстаўлены: вялікі дзеючы макет чыгункі, шматлікія мадэлі рухомага саставу розных эпох, адпаведная інфраструктура ў маштабе 1:87.

Трэба адзначыць, што ўсе мадэлі выкананыя іх аўтарамі самастойна. Дадзеная выстаўка будзе арганізавана на Дзіцячай чыгунцы ўжо ў 21 раз. У 2017 годзе ў экспазіцыі было прадстаўлена больш за 100 мадэляў розных вагонаў і лакаматываў.

Выстаўка працуе з 11:00 да 16:30, уваход бясплатны.

Таксама 4 і 5 жніўня з 11:00 да 16:40 па Дзіцячай чыгунцы будзе курсіраваць цягнік «Сталічны экспрэс». Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад. Нагадваем, што ў жніўні пракаціцца на цягніку па Дзіцячай чыгунцы можна будзе па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11:00 да 14:00, а па суботах і нядзелях — з 11:00 да 16:40, у верасні — па суботах і нядзелях з 11:00 да 16:40.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 267-25-22 або на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год