Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы працягваецца конкурс на лепшую публікацыю, прысвечаную Году малой радзімы

31 ліпеня 2018

Конкурс арганізаваны з мэтай захавання пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый, фарміравання пазітыўнай грамадскай думкі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама ўключэння работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі ў актыўнае грамадскае жыццё. Работы прымаюцца да 1 лістапада 2018 года.

Творчае спаборніцтва праводзіцца па 5 намінацыях:«Зямля, дзе пачаўся мой чыгуначны лёс» (інфармацыя на беларускай мове пра месца (населены пункт), з якога пачалася працоўная дзейнасць, лепшыя моманты пачатку працоўнага шляху, працэс станаўлення ў прафесіі і грамадскім жыцці і г. д.); «Гісторыя чыгункі — гісторыя краіны» (інфармацыя пра важныя падзеі на Беларускай чыгунцы (электрыфікацыя участкаў чыгункі, асвойванне новых відаў тэхнікі, узвядзенне аб'ектаў інфраструктуры і г. д.), якія ўвайшлі ў гісторыю краіны, паўплывалі на яе далейшы ход, удзельнікам якіх з'яўляўся сам аўтар дадзенага матэрыялу. Апавяданне павінна ісці ад першай асобы); «Мая сям'я —  чыгунка» (інфармацыя аб тым, як чыгунка паўплывала на лёс чалавека, пра сяброў і таварышаў, якіх ён змог знайсці на Беларускай чыгунцы, іх лепшых рысах і якасцях і г. д.); «Дарогамі памяці» (успаміны пра лепшыя моманты, звязаныя з Беларускай чыгункай, памятныя месцы, цікавыя факты пра герояў-чыгуначнікаў, чыя памяць увекавечана помнікамі, абеліскамі); «Багата талентамі родная зямля» (інфармацыя ў вершах пра чыгунку, таленавітых людзей-работнікаў, якія змаглі сябе праявіць на Беларускай чыгунцы і з'яўляюцца прыкладам для пераймання).

За перамогу ў намінацыях прысуджаюцца 1, 2 і 3 месцы з узнагароджаннем памятнымі прызамі.

Работы высылаюцца на адрас рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии» (220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2) з паметкай «Конкурс» і указаннем намінацыі.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс з парушэннем тэрміну падачы заявак, якія перавышаюць аб'ём 3 друкаваныя старонкі (фармат А4), а таксама без выхадных дадзеных аўтара да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Інфармацыя аб конкурсе, Палажэнне (па-руску) даступны ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www.rw.by, у раздзеле Прэс-центр->Конкурсы.

Пасяджэнне конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу адбудзецца да 1 снежня 2018 года. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў газеце «Железнодорожник Белоруссии» і на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год