Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае і Віцебскае аддзяленні Беларускай чыгункі — пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы

16 ліпеня 2018

Мінскае і Віцебскае аддзяленні Беларускай чыгункі атрымалі перамогу ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце, якiя ствараюцца ў арганізацыях.

Конкурс штогод праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, клубаў па фізічнай культуры і спорце, фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў, цэнтраў фізкультурна-аздараўленчай работы, фізкультурна-спартыўных клубаў. Пры падвядзенні вынікаў ўлічваліся наступныя паказчыкі: колькасць працуючых і займаючыхся, забяспечанасць плавальнымі басейнамі, спартыўнымі заламі і плоскасцевымі спартыўнымі збудаваннямі і інш.

Мэтай дадзенага конкурсу з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, стымуляванне дзейнасці арганізацый фізічнай культуры і спорту па ўключэнню грамадзян у актыўныя заняткі фізічнай культурай і спортам, укараненне новых форм і метадаў кіравання ў гэтай сферы, а таксама вызначэнне лепшых арганізацый па выніках правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год