Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увага! Чыгуначны пераезд! Беларуская чыгунка 12 чэрвеня далучыцца да правядзення Міжнароднага дня бяспекі на пераездах

05 чэрвеня 2018

12 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і ДАІ. Вадзіцеляў праінструктуюць і ўручаць ім памяткі па бяспецы руху на чыгуначных пераездах. Акрамя таго, будзе ажыццяўляцца дадатковая праверка тэхнічнага стану пераездаў.

З пачатку гэтага года на чыгуначных пераездах з удзелам рухомага саставу адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў (за аналагічны перыяд 2017 года — 5). Пры гэтым у 2018 годзе пацярпела 3 чалавекі (у 2017 годзе пацярпеў 1 чалавек).

Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што большасць сутыкненняў на чыгуначных пераездах адбываецца па віне вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія не звяртаюць увагі на паказанні пераезнай сігналізацыі, якія забараняюць выязджаюць на чыгуначны пераезд.

У эксплуатацыі на Беларускай чыгунцы знаходзяцца 1749 пераездаў, у тым ліку — 81 з дзяжурным работнікам, 1416 пераездаў на БЧ абсталявана гукавой і светлавой сігналізацыяй.

Штогод, у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступным ухіленнем выяўленых недахопаў.

Так, у 2017 годзе на 180 чыгуначных пераездах палепшана асвятленне, зроблены капітальны рамонт 70 пераездаў, заасфальтаваны 210 пераездаў.

Акрамя таго, рэгулярна праводзіцца тлумачальная работа ў школах, на прадпрыемствах па захаванню правіл праезду і пераходу праз пераезды, знаходжання на чыгуначных пуцях.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год