Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Брэсце ўзнагародзяць лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў Беларускай чыгункі

14 чэрвеня 2018

21 чэрвеня ў Брэсце пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Валерыя Шубадзёрава пройдзе нарада па рацыяналізацыі і вынаходніцтве на тэму «Роля і вынікі ўдзелу рацыяналізатараў і вынаходнікаў Беларускай чыгункі ў рэалізацыі інавацыйнай і навукова-тэхнічнай дзейнасці».

У мерапрыемстве прымуць удзел галоўныя інжынеры арганізацый беларускай чыгункі і адасобленых структурных падраздзяленняў, аддзяленняў чыгункі, намеснікі начальнікаў службаў па тэхнічнай палітыцы, спецыялісты, вядучыя пытанні рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці.

У рамках нарады адбудзецца прэзентацыя аўтаматызаванай сістэмы «Рацыяналізатар і вынаходнік у арганізацыях Беларускай чыгункі», а таксама ўзнагароджанне лепшых рацыяналізатараў і арганізатараў тэхнічнай творчасці БЧ і пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў чыгункі па выніках 2017 года.

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях беларускай магістралі ў 2017 годзе было ўкаранёна 485 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 2205,56 тыс. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 720 спецыялістаў БЧ.

Усе распрацоўкі былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі работнікі Гомельскага аддзялення БЧ — 157 рацпрапаноў з эканамічным эфектам у памеры амаль 500 тыс. рублёў.

У ліку лідараў таксама Мінскае аддзяленне БЧ. Тут было ўкаранёна 45 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 433 тыс. рублёў. У тройцы лепшых і Віцебскае аддзяленне БЧ — 134 рацпрапановы, эканамічны эфект каля 216 тыс. рублёў.

Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

Развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, выяўленню і ўкараненню на беларускай магістралі інавацыйных ідэй і праектаў, якія ўяўляюць практычны інтарэс, спрыяе таксама правядзенне конкурсу маладзёжных ініцыятыў. Ён праходзіў на чыгунцы ў другі раз па трох намінацыях: «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху паяздоў, перавозкі грузаў і пасажыраў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці работы, рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама на павышэнне ўзроўню тэхнікі бяспекі і аховы працы на вытворчасці».

Праграмай пасяджэння прадугледжана таксама наведванне вытворчых аб'ектаў Брэсцкага чыгуначнага вузла.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год