Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў Брэсце правядзе нараду па ахове працы на беларускай магістралі

13 чэрвеня 2018

21—22 чэрвеня ў Брэсце адбудзецца нарада па ахове працы на Беларускай чыгунцы на тэму «Новыя падыходы ў прафілактыцы няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійнай бяспекі».

Нарада пройдзе пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзёрава.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства — спецыялісты па ахове працы Беларускай чыгункі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, чыгуначнай адміністрацыі Расійскіх чыгунак з мэтай абмену вопытам арганізацыі работы па ахове працы.

Нарада ў Брэсце насычана дзелавой праграмай. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанаваны шэраг дакладаў па актуальных тэмах, сярод якіх: аб стане ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы, аб стане прамысловай і электрабяспекі на БЧ, аб стане аховы здароўя на БЧ, аб арганізацыі работы па забеспячэнні работнікаў БЧ сродкамі індывідуальнай абароны.

Таксама прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і ўстаноў рэспублікі. Удзельнікі нарады пазнаёмяцца з арганізацыяй работы кіравання кантролю бяспекі на чыгуначным транспарце транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Спецыялісты профільных арганізацый выступяць з дакладам на тэму «Псіхафізічнае суправаджэнне з дапамогай апаратных сродкаў як складальнік бяспекі прафесійнай дзейнасці» і раскажуць пра метады падбору сродкаў індывідуальнай абароны і іх прымяненні.

Удзельнікам нарады будзе прапанавана азнаёміцца з станам прамысловай бяспекі ў Брэсцкім рэгіёне.

Калегі-чыгуначнікі з Расіі падзеляцца вопытам арганізацыі работы па пытаннях аховы працы ў ААТ «РЖД».

Таксама праграма нарады прадугледжвае наведванне вытворчых аб'ектаў Брэсцкага аддзялення беларускай магістралі.

У рамках правядзення нарады адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў аглядаў-конкурсаў.

На беларускай магістралі праводзіцца сістэмная работа па ўдасканаленні кіравання аховай працы, стварэнні належных умоў аховы працы, прымаюцца меры, накіраваныя на папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму. Штогод распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па абнаўленні і прывядзенню матэрыяльнай базы арганізацый у адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства, а таксама сучаснымі тэндэнцыямі развіцця.

Штоквартальна праводзіцца пашыраны аналіз стану аховы і ўмоў працы ў структурных падраздзяленнях і арганізацыях чыгункі, распрацоўваюцца дадатковыя мерапрыемствы, метадычныя рэкамендацыі па іх паляпшэнні.

Стала традыцыйным правядзенне тэматычных семінараў, а таксама агляду-конкурсу стану аховы працы. Штогод на магістралі праводзяцца конкурсы ў намінацыях: «Лепшая арганізацыя Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі», «Лепшае працоўнае месца па ахове працы і культуры вытворчасці», «Лепшы праект (ідэя) па паляпшэнню ўмоў і аховы працы» і «Лепшы спецыяліст па ахове працы».

Асаблівая ўвага надаецца забеспячэнню работнікаў чыгункі спецыяльнай вопраткай. Штогод на пасяджэнні пастаянна дзеючай рабочай групы па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны разглядаюцца і прымаюцца новыя мадэлі спецыяльнага адзення, якая вырабляецца ў Магілёўскім філіяле УП «Белчыгзабясп» Беларускай чыгункі.

Сёння на беларускай магістралі працуе больш за 260 спецыялістаў па ахове працы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год