Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай сустрэчы з калектывам Маскоўскай чыгункі

29 мая 2018

На сустрэчы будуць падведзены вынікі вытворчага спаборніцтва паміж дарогамі па выніках работы за 2017 год з узнагароджаннем прадпрыемстваў-пераможцаў, а таксама разгледжаны пытанні ўмацавання дзелавых і культурных сувязяў паміж чыгуначнымі арганізацыямі сумежных дзяржаў.

Сустрэча пройдзе 29 мая ў Смаленску з удзелам Начальнікаў Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і Маскоўскай чыгункі (філіяла ААТ «РЖД») Уладзіміра Молдавера.

Рашэнне аб правядзенні спаборніцтва паміж дзвюма дарогамі было прынята ў 2017 годзе.

Вытворчае спаборніцтва паміж працоўнымі калектывамі праводзіцца па трынаццаці паказчыках работы.

Асноўнай мэтай правядзення спаборніцтваў з'яўляецца ўмацаванне вытворчых сувязяў і павышэнне эфектыўнасці работы паміж калектывамі чыгунак, а таксама маральнае стымуляванне высокапрадукцыйнай работы.

Па ўмовах спаборніцтва з боку Маскоўскай чыгункі ў ім прымае ўдзел сама дарога, а таксама наступныя яе прадпрыемства: станцыя Бранск-Льгоўскі, станцыя Смаленск-Сартавальны, Смаленская дыстанцыя пуці, Унечская дыстанцыя пуці, эксплуатацыйнае лакаматыўнае дэпо Бранск-2, эксплуатацыйнае лакаматыўнае дэпо Смаленск.

З боку Беларускай чыгункі ў спаборніцтве прымае ўдзел сама дарога, а таксама яе прадпрыемства: станцыя Гомель, станцыя Орша, Аршанская дыстанцыя пуці, Гомельская дыстанцыя пуці, лакаматыўнае дэпо Гомель, лакаматыўнае дэпо Орша, вагоннае дэпо Орша.

Пераможцамі прызнаюцца працоўныя калектывы, якія пры выкананні ўмоў спаборніцтва забяспечваюць тэхналагічную і фінансавую ўстойлівасць работы дарогі, патрэбнасць насельніцтва і эканомікі рэгіёнаў у чыгуначных перавозках, прыцягненне дадатковых аб'ёмаў работы, павышэнне якасці і наменклатуры паслуг, бяспеку руху цягнікоў, аховы працы, укараненне высокай культуры і эстэтычнай вытворчасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год