Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы і лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі за 2017 год

28 лютага 2018

На Беларускай чыгунцы выбралі лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы, а таксама лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на БЧ, арганізацыю выстаў па гісторыі Беларускай чыгункі і чыгуначнага транспарту, распрацоўку і правядзенне інтэрактыўных праграм і г. д.

У намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву музея гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

На другім месцы — калектыў музея гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Трэцяга месца ўдастоены калектыў музея гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У намінацыі «Лепшы музей адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву народнага музея рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Другое і трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прысуджалася.

У намінацыі «Лепшы пакой баявой і працоўнай славы адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца ў калектыву пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, на трэцім месцы — калектыў пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Ліда Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

У намінацыі «Лепшая экспазіцыя чыгуначнай тэхнікі адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» перамогу атрымаў калектыў музея чыгуначнай тэхнікі культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Згодна з палажэннем аб правядзенні конкурсу другое і трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прадугледжана.

Пераможцам конкурсу будуць уручаны памятныя дыпломы і грашовыя прэміі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год