Беларуская чыгунка прапануе новы праект па арганізацыі грузаперавозак
02 лютага 2018
Беларуская чыгунка з мэтай развіцця грузавых перавозак і прадастаўлення новых транспартна-лагістычных паслуг сумесна з ГАТ «Латвійская чыгунка» праводзіць работу па рэалізацыі праекта грузавога экспрэс-цягніка «Мінск—Рыга».
Дадзеная ініцыятыва ажыццяўляецца ў рамках дасягнутых дамоўленасцей і рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Латвія.
Аператарам па арганізацыі грузавога экспрэс-цягніка «Мінск—Рыга» вызначана дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс м транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ).
У пачатку года чыгуначнікамі дзвюх краін быў арганізаваны тэставы пропуск грузавога цягніка «Мінск—Рыга», па выніках аналізу якога вызначаны магчымасці і ўмовы для далейшага развіцця праекта. У лютым плануецца пілотны пропуск грузавога экспрэс-цягніка ў зносінах Рыга—Мінск.
Акрамя таго, у мэтах вывучэння патрэбаў грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў па арганізацыі перавозак грузаў у рамках гэтага праекта з 5 па 28 лютага Беларуская чыгунка правядзе анкетаванне. Анкета будзе размешчана на афіцыйным інтэрнет-сайце БЧ, а таксама на інтэрнэт-сайце дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».
Пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва будуць абмяркоўвацца 6—7 лютага на перамовах кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый Беларусі і Латвіі, якія пройдуць у Мінску.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год