Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю электрыфікацыі Беларускай чыгункі, пройдуць у Мінску 6 снежня

04 снежня 2013

У гэты дзень адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне перадавікоў вытворчасці галіновымі ўзнагародамі, а таксама святочны вечар, прысвечаны 50-годдзю электрыфікацыі Беларускай чыгункі. Для ўдзелу ў мерапрыемствах у сталіцу прыбудуць прадстаўнікі ўсіх шасці аддзяленняў Беларускай чыгункі, у тым ліку ветэраны, якія прымалі непасрэдны ўдзел у рэалізацыі першага этапу электрыфікацыі чыгуначных ліній у перыяд 1963—1984 гг.

Урачысты вечар пройдзе ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У мерапрыемстве прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў, прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ДВА «Белэнерга», Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту (БелДУТ), АТ «Літоўскія чыгункі», Кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце электраабсталявання (кампанія CUEC).

 

50 гадоў з моманту адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў на электрацязе на Беларускай чыгунцы спаўняецца 7 снежня. У гэты дзень ў 1963 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё руху электрацягнікоў на першым электрыфікаванымі ўчастку Мінск-Пасажырскі—Аляхновічы працягласцю 48 км. У перыяд да 1984 года было электрыфікавана 900 км чыгуначных ліній, або 16 % ад іх агульнага аб'ёму, што дазволіла беларускай магістралі выйсці на якасна новы ўзровень развіцця.

Улічваючы, што перавод цягнікоў на электрацягу дазваляе знізіць сабекошт перавозак, павысіць іх хуткасць і экалагічнасць, сёння на Беларускай чыгунцы электрыфікацыі надаецца асаблівае значэнне. Упершыню за апошнія 30 гадоў чыгунка рэалізуе такі маштабны праект як электрыфікацыя ў рамках IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора участкаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы.

У верасні бягучага года была завершана электрыфікацыя ўчастка Асіповічы— Жлобін ( 107 км) і арганізаваны рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Мінск— Жлобін. У выніку працягласць электрыфікаваных магістральных ліній Беларускай чыгункі перавысіла 1000 км, а іх доля ў агульным аб'ёме чыгуначных ліній на беларускай магістралі павялічылася да 18%.

У цяперашні час вядуцца будаўнічыя работы ( ўстаноўка апор кантактнай сеткі) па электрыфікацыі ўчастку Гомель—Жлобін. Працягваюцца праектныя работы па электрыфікацыі ўчастку Жлобін—Калінкавічы.

У 2014 годзе Беларуская чыгунка плануе пачаць будаўнічыя работы па электрыфікацыі двух участкаў — Жлобін—Калінкавічы і Маладзечна—Гудагай—дзяржаўная мяжа.

Дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011—2015 гады прадугледжана электрыфікацыя участкаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы, Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа, якія ўваходзяць у IX Агульнаеўрапейскі транспартны калідор, а таксама абходаў Мінск—Калодзішчы—Шабаны і Гатава—Міханавічы. Агульная працягласць участкаў, запланаваных да электрыфікацыі ў 2011—2015 гадах, складзе 387 км. У выніку доля электрыфікаваных чыгуначных ліній на беларускай магістралі будзе павялічана з цяперашніх 18% да 23%.

З гісторыі :

Пасля ўрачыстага адкрыцця 7 снежня 1963 года руху электрацягнікоў на ўчастку Мінск—Аляхновічы станцыя Аляхновічы стала стыкавай станцыяй двух родаў цягі ў прыгарадным руху. Пасажыры, што накiроўвалiся ў Маладзечна, перасаджваліся ў Аляхновічах ў саставы з паравознай цягай.

Ужо ў 1965 годзе пачаліся работы, звязаныя з маючай адбыцца электрыфікацыяй ўчастка Аляхновічы—Маладзечна. 4 снежня 1966 быў адкрыты скразны рух прыгарадных электрацягнікоў на ўчастку Мінск—Маладзечна.

Электрыфікацыя ліній Мінскага чыгуначнага вузла працягвалася актыўнымі тэмпамі. У студзені 1971 быў адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў на ўчастку Мінск—Пухавічы, а ў лістападзе 1972 — на ўчастку Мінск—Асіповічы. У выніку адчувальна ўзрасла прапускная здольнасць на гэтым напрамку.

Завяршальным этапам электрыфікацыі прыгараднага руху на Мінскім чыгуначным вузле стаў запуск у снежні 1974 электрацягнікоў на ўчастку Барысаў—Мiнск, а ў снежні 1975 года — на ўчастку Мінск—Стоўбцы.

Затым былі паэтапна электрыфікаваны ўчасткі Орша—Смаленск, Орша—Барысаў, Стоўбцы— -Баранавічы.

У 1983 годзе за рэкордна кароткі тэрмін — 9,5 месяцаў замест запланаваных 2-х гадоў — быў здадзены ў эксплуатацыю электрыфікаваны ўчастак Баранавічы—Брэст працягласцю 200 км. 6 лістапада 1983 г. са станцыі Брэст-Цэнтральны ў Баранавічы адправіўся першы электрацягнік.

22 снежня 1984 у Дзень энергетыка з варшаўскага боку Брэсцкага вакзала пайшоў адразу ў Польшчу на электрацязе першы пасажырскі цягнік « Паланэз ».

У 1984 годзе была цалкам скончана электрыфікацыя галоўнага ходу Масква—Брэст з рэканструкцыяй участкаў Беларускай чыгункі пад грузавы рух.

Работы па электрыфікацыі участкаў чыгункі Мінск—Маладзечна, Мінск—Асіповічы і Смаленск—Орша—Брэст, выкананыя ў перыяд з 1963 па 1984 год, можна па праве назваць першым маштабным этапам электрыфікацыі Беларускай чыгункі.

У цяперашні час у поўным аб'ёме электрыфікавана беларуская частка II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора на ўчастку Брэст—Мінск—Орша—Дзяржмяжа з Расіяй. Таксама электрыфікавана частка чыгуначных ліній у рамках IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора (участак Маладзечна—Мінск—Асіповічы—Бабруйск—Жлобін ).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ 

 
Да спісу навін за 2013 год