Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Фізічная культура і спорт на Беларускай чыгунцы

На Беларускай чыгунцы вялікая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту і прапагандзе здаровага ладу жыцця, паспяхова рэалізуецца Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016—2020 гг., зацверджаная пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2016 № 303. Захавана і ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база стадыёнаў, спартыўных залаў, басейнаў, што дапамагае ўмацоўваць здароўе, развіваць масавасць спорту, удасканальваць спартыўнае майстэрства.

     

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы функцыянуе 10 стадыёнаў, 4 басейна, 11 спартыўных залаў, 1 манеж, 9 трэнажорных залаў, а таксама плоскасныя збудаванні і іншыя спартыўныя пляцоўкі. У 2013 годзе ў Гомелі ўведзена ў эксплуатацыю ўніверсальная зала гульнявых відаў спорту, у якой можна праводзіць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню.

У 2013 годзе ў Гомелі быў уведзен у эксплуатацыю ўніверсальны зал гульнявых відаў спорту, дзе можна праводзіць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню.

     

Для прыцягнення чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў да масавых заняткаў фізічнай культурай на Беларускай чыгунцы арганізавана работа больш за 650 спартыўных секцый, клубаў і груп аздараўленчай скіраванасці, у якіх пастаянна займаецца больш 12 000 чыгуначнікаў. Штогод у арганізацыях магістралі праводзіцца больш за 850 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел як чыгуначнікі, так і члены іх сем'яў.

     

Вялікая ўвага надаецца далучэнню да заняткаў фізічнай культурай і спортам падрастаючага пакалення. Неад'емнай часткай спартыўнага жыцця сталі спартландыі, спартыўныя конкурсы сем'яў чыгуначнікаў «Тата, мама, я —  спартыўная сям'я», акцыі «За здаровы лад жыцця», вечары-ушанавання фізкультурнікаў і спартсменаў. У культурна-спартыўных цэнтрах арганізаваны заняткі дзіцячых груп па міні-футболе, плаванні, тэнісе, футболе, каратэ і іншых запатрабаваных відаў спорту.

     

Сумесна з Мінтрансам («Трансспорт»), Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, ФПБ, Мінспортам, МССЧ пастаянна арганізоўваецца ўдзел работнікаў дарогі ў рэспубліканскіх, міжгаліновых, міжнародных спаборніцтвах, выязных семінарах і канферэнцыях, рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы.