Дудуткi
Дата | па суботах |
Тып тура | экскурсійны |
Транспарт | аўтобус |
А пачынаецца ўсё з наведвання адзінага ў Беларусі дзеючага ветранога млына, пасля чаго вы пабываеце ў ганчарнай майстэрні, дзе ўбачыце майстра за ганчарным кругам і палюбуецеся экспанатамі музея керамікі. У старадаўняй кузні XIX стст., у майстэрні цяслярскага мастацтва, у хлебапякарні вы даведаецеся аб сакрэтах рамеснага майстэрства, у музеі старадаўніх аўтамабіляў убачыце адноўленыя ЗІМ, Віліс, Фольксваген-Жук, Фіят-Тапаліна, Крайслер, Хорх, Ганомак, Чайка… Вы пабываеце ў этнаграфічнай галерэі з экспазіцыяй прадметаў побыту XVIII — пачатку XX стст., у стайні з арлоўскімі рысакамі, поні, ішаком… І ўсюды вас чакае інтэрактыўнае дзеянне — усё можна паспрабаваць, памацаць, адчуць. У экскурсію таксама ўключаны дэгустацыі на млыне, ля самагоннага апарата, у сыраварні, хлебапякарні. А завяршыць экскурсію лепш катаннем на карэце або на арлоўскіх рысаках.
Падчас экскурсіі вы ўбачыце
- млын;
- ганчарную майстэрню;
- майстэрню цяслярскага мастацтва;
- музей старадаўніх аўтамабіляў;
- хлебапякарню;
- кузню;
- этнаграфічную галерэю.
Кіламетраж: 150 км.
Працягласць: 5 гадзін.
Кошт экскурсіі для зборнай групы:
- на аднаго чалавека — 89,00/79,00 бел. руб.