Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Электронныя звароты

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» з 2 студзеня 2023 года падача электронных зваротаў у дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» і ў арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад, ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на сайце https://обращения.бел/.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Грамадзяне, а таксама прадстаўнікі арганізацый замежных дзяржаў, якія не валодаюць названымі мовамі, маюць права накіраваць электронны зварот у электронным выглядзе.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць: 

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;

  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;

  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Звяртаем увагу, што Ваш зварот будзе разгледжан не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.

Адказ на электронны зварот будзе накіраваны ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых згодна з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».