Служба тэхнічнай палітыкі і iнвестыцый
| Начальнiк службы |
Калютчык Сяргей Пятровіч |
| Намеснік начальніка службы | Коцур Уладзіслаў Святаслававіч |
| Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела энергазберагальных тэхналогій | Хачкоў Аляксандр Мікалаевіч |
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 47 04
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба тэхнічнай палітыкі і інвестыцый з'яўляецца самастойным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў галоўнага інжынера Беларускай чыгункі.
Служба займаецца прапрацоўкай комплексных пытанняў развіцця гаспадаркі на перспектыву; выконвае работы па арганізацыі экспертызы асноўных тэхнічных і арганізацыйных прапаноў, як па галіновых гаспадарках, так і па комплексных пытаннях развіцця гаспадаркі; ажыццяўляе навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне з навукова-даследчымі інстытутамі; фармуе план НДВКР і кантралюе яго выкананне.
У склад службы ўваходзяць наступныя аддзелы
Аддзел тэхнічнай палітыкі – тэл./факс: (+375 17) 225 04 73
-
распрацоўвае праграмы развіцця чыгункі па павышэнні тэхнічнага ўзроўню за кошт развіцця, стварэння і ўкаранення новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій;
-
рыхтуе тэхнічныя ўмовы і ўзгадненні праектаў, звязаных з развіццём і рэканструкцыяй участкаў чыгункі, пад'язных пуцей прадпрыемстваў, чыгуначных вузлоў і станцый і г.д.;
-
распрацоўвае галіновую праграму па імпартазамяшчэнні і распарадчыя дакументы па падрыхтоўцы гаспадаркі Беларускай чыгункі да працы ў зімовых умовах і кантроль іх рэалізацыі;
-
распрацоўвае комплекс прыродаахоўных мерапрыемстваў па ўсіх прыродных сферах і кантроль за іх рэалізацыяй;
-
праводзіць тэхніка-эканамічныя і навукова-тэхнічныя саветы Беларускай чыгункі;
-
удзельнічае ў рабоце міжнародных транспартных арганізацый па пытаннях тэхнічнага развіцця і супрацоўніцтва.
Аддзел энергазберагальных тэхналогій – тэл.: (+375 17) 225 45 54
- распрацоўвае галіновыя праграмы па энергазберажэнні і кантралюе іх выкананне;
- праводзіць энергетычны аўдыт праектаў рэканструкцыі, мадэрнізацыі дзейных і тых, што зноў будуюцца, прадпрыемстваў; арганізуе ўкараненне новых энергазберагальных тэхналогій;
- ажыццяўляе нармаванне, улік і кантроль за эканомным выдаткам паліва, электрычнай і цеплавой энергій.
Аддзел тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі – тэл. (+375 17) 225 48 38
- ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне патрэб спецыялістаў службаў і лінейных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, а таксама метадычнае і аператыўнае кіраванне падраздзяленнямі НТI аддзяленняў чыгункі;
- арганізуе супрацоўніцтва і інфармацыйнае ўзаемадзеянне з міжнароднымі чыгуначнымі арганізацыямі ў галіне навукова-тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі;
- вырашае пытанні рацыяналізатарскай дзейнасці і правядзенне патэнтна-ліцэнзійных работ у арганізацыях Беларускай чыгункі.
Сектар інвестыцый – тэл. (+375 17) 225 44 30
- ажыццяўляе інвестыцыйную дзейнасць у галіне рэканструкцыі, тэхнічнага пераўзбраення, рэструктурызацыі і мадэрнізацыі вытворчасці;
- фармуе інвестыцыйныя праекты;
- каардынуе работу прадпрыемстваў і арганізацый па выкарыстанні і абнаўленні асноўных вытворчых фондаў.







.png)

Мінскае аддзяленне
Баранавіцкае
аддзяленне
Брэсцкае аддзяленне
Гомельскае
аддзяленне
Магiлёўскае
аддзяленне
Віцебскае
аддзяленне




