Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба сігналізацыі і сувязі

Начальнік службы  Атрохаў Рыгор Міхайлавіч
Першы намеснік начальніка службы  Ждановіч Аляксандр Мікалаевіч
Намеснік начальніка службы Лубскі Ігар Паўлавіч
Намеснікі начальніка службы Дмітрачэнка Уладзімір Сяргеевіч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы  Шакоцька Аляксей Паўлавіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 48 76, факс (+375 17) 225 11 57
E-mail: sh@mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба сігналізацыі і сувязі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніка Начальніка Беларускай чыгункі па інфраструктуры.

У склад службы ўваходзяць:

  • аддзел сувязі, пасажырскай аўтаматыкі і відэаназірання; 
  • аддзел сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі;
  • тэхнічны аддзел;
  • аддзел інавацыйных тэхналогій аўтаматыкі, тэлемеханікі, сувязі і эксплуатацыі сістэм дыягностыкі рухомага саставу.

Служба ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці ў частцы эксплуатацыі, развіцця і рэканструкцыі дзейных, а таксама ўкараненні новых сродкаў аўтаматыкі, тэлемеханiкi, правадной і радыёсувязі, сродкаў кантролю рухомага састава Беларускай чыгункі, іх ўтрымання ў спраўным стане, якi гарантуе бяспечны і бесперабойны рух цягнікоў.

Асноўныя кірункі дзейнасці

  1. Каардынацыя дзейнасці па праектаванні, правядзенні будаўнічых работ і ўвод у эксплуатацыю аб'ектаў і ўстроцстваў СЦБ, сувязі, кантролю і дыягностыкі, пасажырскай аўтаматыкі, сеткі перадачы звестак. Узгадненне планаў работ, мерапрыемстваў і дагавораў на адпаведнасць патрабаванням адзінай тэхнічнай палітыкі.
  2. Каардынацыя дзейнасці ў частцы забеспячэння спраўнага ўтрымання збудаванняў і ўстройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі (СЦБ), сувязі, сродкаў дыягностыкі дыстанцыйна-інфармацыйнай сістэмы кантролю (ДIСК), комплексаў тэхнічных сродкаў мікрапрацэсарных (КТСМ), паслугi тэлефоннай, тэлеграфнай сувязі, сеткі перадачы звестак.
  3. Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і рамонту ўсстройстваў аўтаматыкі, тэлемеханiкi, сувязі, укараненне тэхнічных мерапрыемстваў, скіраваных на павышэнне якасці эксплуатацыйнай работы і эфектыўнасці выкарыстання тэхнічных сродкаў і тэхналогій.
  4. Правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі, выпрацоўка стратэгічных напрамкаў развіцця, мэтавых і доўгатэрміновых праграм у галіне сістэм СЦБ, сувязі, перадачы звестак, сродкаў кантролю рухомага стану саставу.
  5. Каардынацыя дзейнасці, аператыўнае і метадычнае кіраванне ведамаснымі спецыялізаванымі прадпрыемствамі і эксплуатацыйнымі падраздзяленнямі сігналізацыі, сувязі.
  6. Узаемадзеянне з іншымі службамі, арганізацыямі і чыгуначнымі адміністрацыямі краін СНД і Балтыі, іншых замежных дзяржаў па пытаннях выкарыстання і развіцця сродкаў сігналізацыі і сувязі, інфармацыйных тэхналогій, удзел у арганізацыі тэхнічнага супрацоўніцтва, перамоваў і разглядзе праектаў па пытаннях рэканструкцыі і развіцця тэхнікі і тэхналогій.
  7. Улік і аналіз патрэб структурных падраздзяленняў чыгункі ў запасных частках, матэрыялах, абсталяванні, стану і эфектыўнасці выкарыстання эксплуатуемых тэхнічных і праграмных сродкаў.
  8. Арганізацыя і правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі працэдур закупак тавараў, работ і паслуг, у тым ліку на тэндэрнай аснове і па працэдурах перамоваў па набыцці абсталявання, апраграмавання, тэхнікі і матэрыялаў.
  9. Каардынацыя работы па вынаходніцтве і рацыяналізацыі, распаўсюджванні перадавога вопыту, метралогіі і стандартызацыі, рацыянальным выкарыстанні матэрыяльных і паліўна-энергетычных рэсурсаў.