Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці

Начальнiк службы  Прыстаўка Сяргей Валер'евіч
Першы намеснік начальніка службы  Санжароўскі Вячаслаў Вітальевіч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы - начальнік аддзела Хмялёў Сяргей Валер'евіч
Намеснік начальніка службы Каплеўская Ірына Мікалаеўна
Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 17) 225 45 91
Факс: (+375 17) 225 46 12
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Аддзел планавання і ўзгаднення перавозак грузаў  (+375 17) 225 46 13, факс 225 46 19, mp@upr.mnsk.rw.by
Аддзел тэрмінальнай гаспадаркі і інфармацыйнага тэхналагічнага забеспячэння грузавых перавозак 

(+375 17) 225 04 61, 225 44 94, факс 225 05 56
mg@upr.mnsk.rw.by

Аддзел арганізацыі камерцыйнай працы і ўмоў перавозак 

(+375 17) 225 05 65, 225 46 22, факс 225 04 94

Актава-прэтэнзійны сектар

(+375 17) 225 46 24, 225 46 48

Аддзел аналізу і развіцця грузавых перавозак

(+37517) 225 05 25, 225 47 98, факс 225-48-53

Аддзел тарыфаў 

(+375 17) 225 04 80, 225 42 04, факс 225 47 52

Аддзел кантэйнерных перавозак (+375 17) 225 04 16, 225 04 07, 225 49 67
container@rw.by

Служба грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні намесніку Начальніка чыгункі, які кіруе эксплуатацыйнай работай па арганізацыі перавозак грузаў ва ўнутраных і міжнародных зносiнах.

Асноўныя кірункі дзейнасці

  1. Вывучэнне кан'юнктуры беларускага і міжнароднага рынкаў транспартных паслуг і вытворчасці прадукцыі з мэтай прыцягнення грузаў на чыгуначны транспарт.
  2. Правядзенне сістэматычнага комплекснага маркетынгавага аналізу вынікаў працы чыгункі па перавозках экспартна-імпартных і транзітных грузаў за адпаведныя перыяды па грузаадпраўшчыкам і экспедытарам, па наменклатурных групах асноўных грузаў, па краінах.
  3. Аналіз фактараў, якія ўплываюць на дынаміку перавозак грузаў, павышэнне канкурэнтаздольнасці Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг і павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў за кошт прымянення гнуткай тарыфнай палітыкі.
  4. Ажыццяўленне комплекснага, сістэматычнага збору інфармацыі па відах транспарту, з якімі ідзе канкурэнцыя, у першую чаргу, па аўтамабільным; арганізацыя працы па фармiраванні адзінага маркетынгавага банка звестак маркетынгавых структур на аснове пастаянных і разавых маркетынгавых даследаванняў.
  5. Сістэматычны аналіз грузапатокаў, транспартных калідораў, узроўню дзейных чыгуначных тарыфаў у суседніх краінах.
  6. Дэталёвы аналіз скідак да тарыфнай палітыкi на фрахтавы год, якія робяцца Беларускай чыгункай і іншымі чыгуначнымі адміністрацыямі краін СНД.
  7. Распрацоўка прапаноў і рэкамендацый, скіраваных на павелічэнне (утрыманне) аб'ёмаў перавозак і даходаў Беларускай чыгункі за кошт адэкватнага, і своечасовага рэагавання на змены рынку транспартных паслуг.
  8. Стварэнне інфармацыйна-даведачнай базы звестак па асноўных грузаперавозчыках (наменклатура грузаў, рынкі сыравіны і збыту, аналіз тарыфных ставак і скідак).
  9. Правядзенне работы па падрыхтоўцы і падпісанні пагадненняў аб узаемадзеянні і абмене інфармацыяй аб кан'юнктуры рынку транспартных паслуг, аб правядзенні сумесных маркетынгавых даследаванняў з чыгуначнымі адміністрацыямі іншых краін.
  10. Прагназаванне аб'ёмаў перавозак грузаў, распрацоўка месячных заданняў па іх пагрузцы па Беларускай чыгунцы ў цэлым і па аддзяленнях чыгункі на падставе заявак грузаадправіцеляў.
  11. Падрыхтоўка дагавораў з экспедытарскімi фірмамі, грузаадпраўшчыкамі на арганізацыю перавозак і спагнанне належных чыгунцы плацяжоў па заключаных дамовах, а таксама праектаў дамоў і пагадненняў з грузаадпраўшчыкамi і грузаатрымальнікамi на падставе паслуг пры перавозцы і пераадрасоўцы грузаў. Абмен інфармацыяй з чыгуначнымі адміністрацыямі краiн-удзельніц СНД і краін Балтыі аб заключаных дамовах з экспедытарскімі фірмамі з мэтай выканання тэрмінаў дастаўкі грузаў і своечасовага плацяжу за зробленыя паслугі.