Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба бухгалтарскага ўліку і метадалогіі

Начальнік службы бухгалтарскага ўліку і метадалогіі - галоўны бухгалтар Упраўлення Беларускай чыгункі  Федзіва Наталля Сяргееўна
Першы намеснік начальніка службы - намеснік галоўнага бухгалтара

Упраўлення Беларускай чыгункі

Макаранка Тамара Васільеўна
Намеснікі начальніка службы - намеснікі галоўнага бухгалтара Упраўлення Беларускай чыгункі: Бабіч Аксана Аляксандраўна
  Варакса Тамара Вікенцьеўна

Кантактная інфармацыя

Тэл. (+375 17) 225 44 88, факс (+375 17) 225 47 95
E-mail: snbf@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба бухгалтарскага ўліку і метадалогіі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні ў Начальніка Беларускай чыгункі.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • агульнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка»;
  • забеспячэнне адзінай метадалогіі бухгалтарскага і падаткавага ўліку, справаздачнасці і падаткаабкладання на Беларускай чыгунцы;
  • фарміраванне поўнай і дакладнай інфармацыі аб гаспадарча-фінансавай дзейнасці арганізацый Беларускай чыгункі, іх маёмасным становішчы, атрыманых даходах і панесеных выдатках;
  • складанне і своечасовая падпчп поўнай і дакладнай бухгалтарскай і падаткавай справаздачнасці па галінах і зводнай справаздачнасці па Беларускай чыгунцы ў цэлым у адпаведнасці з заканадаўствам;
  • забеспячэнне пры здзяйсненні гаспадарчых аперацый унутраных і знешніх карыстальнікаў своечасовай інфармацыяй аб наяўнасці і руху маёмасці і абавязацельстваў, а таксама аб выкарыстанні матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў у адпаведнасці з зацверджанымі нормамі, нарматывамі і каштарысамі;
  • улік даходаў ад перавозак;
  • правядзенне разлікаў з замежнымі чыгункамі, згодна з правіламі разлікаў і дагаворамі, заключанымі Беларускай чыгункай;
  • кантроль за выкарыстаннем фінансавых сродкаў рэспубліканскага бюджэту ўстановамі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, у адпаведнасці з бюджэтнымі каштарысамі, а таксама за выкананнем каштарысаў даходаў і расходаў пазабюджэтных сродкаў устаноў;
  • фармiраванне ўліковай палітыкі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» у адпаведнасці з заканадаўствам аб бухгалтарскім уліку, зыходзячы са структуры і асаблівасцяў дзейнасці, неабходнасці фінансавай устойлівасці;
  • удзел у распрацоўцы нарматыўных актаў па пытаннях бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і падаткаабкладання, альбомаў спецыялізаваных формаў першаснай уліковай дакументацыі, рэгістраў бухгалтарскага ўліку для арганізацый Беларускай чыгункі з улікам галіновых асаблівасцяў;
  • кансультатыўна-метадычная дапамога па пытаннях бухгалтарскага ўліку і падаткаабкладання;
  • арганізацыя працы метадалагічнага савета Беларускай чыгункі;
  • ажыццяўленне павышэння кваліфікацыі бухгалтарскіх работнікаў Беларускай чыгункі;
  • ажыццяўленне метадычнага кіравання пры распрацоўцы і прымяненні інфармацыйных тэхналогій у галіне бухгалтарскага ўліку.