Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба бяспекі руху цягнiкоў

Галоўны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў Ціхановіч Віктар Вячаслававіч
Першы намеснік галоўнага рэвізора па бяспецы руху цягнікоў Улашчык Мікалай Пятровіч
Намеснік галоўнага рэвізора па бяспецы руху цягнікоў  Парынаў Мікалай Аляксандравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 49 83, факс (+375 17) 227 47 67
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба бяспекі руху цягнікоў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні Начальніку чыгункі.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • аналіз стану бяспекі руху цягнікоў на чыгунцы, арганізацыя распрацоўкі сумесна з датычнымі службамі і арганізацыямі чыгуначнага падпарадкавання мерапрыемстваў па папярэджанні парушэнняў бяспекі руху цягнікоў і ажыццяўленне кантролю за іх выкананнем;
  • арганізацыя працы і кантроль за забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы;
  • ажыццяўленне кантролю за правядзеннем перыядычных праверак ведаў работнікамі Беларускай чыгункі правілаў тэхнічнай эксплуатацыі чыгункі, інструкцый па сігналізацыі, па руху цягнікоў і манеўровай працы на Беларускай чыгунцы, іншых нарматыўных актаў па пытаннях забеспячэння бяспекі руху цягнікоў, удзел у гэтых праверках.