Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба інфармацыйных тэхналогій

Начальнік службы  Адліга Ігар Іванавіч
Першы намеснік начальніка службы  Пакатаеў Павел Уладзіміравіч
Намеснік начальніка службы  Саўчык Яўген Вячаслававіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 327 56 48
E-mail: ns@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба інфармацыйных тэхналогій з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе пытанні бяспечнага забеспячэння жыццядзейнасці прадпрыемстваў Беларускай чыгункі.

Асноўныя задачы службы:

  • задавальненне патрэб чыгуначнага транспарту ў інфармацыйным забеспячэнні працэсаў арганізацыі, кіравання і выканання па ўсіх напрамках вытворчай, фінансава-эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці Беларускай чыгункi;
  • забеспячэнне эфектыўнага прымянення і перспектыўнага развіцця ІТ на Беларускай чыгунцы;
  • фармiраванне і падтрыманне патрабаванняў адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі Беларускай чыгункі ў галіне ІТ, накіраванай на ўніфікацыю рашэнняў і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання ІТ, сродкаў іх рэалізацыі і забеспячэння;
  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па прымяненні ў дзейнасці структур ІТ сучасных сродкаў і метадаў арганізацыі, уніфікацыі і стандартызацыі вытворчых працэсаў, тэхнічнага нармiравання ў сферы ІТ ў мэтах павышэння якасці і выніковасці дзейнасці структур ІТ;
  • ажыццяўленне дзейнасці, накіраванай на забеспячэнне развіцця і эфектыўнай эксплуатацыі на Беларускай чыгунцы сродкаў рэалізацыі інфармацыйных тэхналогій (далей - Інфраструктура ІТ);
  • ажыццяўленне кантролю за трыманнем і эфектыўным выкарыстаннем Тэхнічнай інфраструктуры арганізацыямі Беларускай чыгункі, умовамі яе эксплуатацыі і абслугоўвання ведамаснымі структурамі ІТ;
  • распрацоўка і абгрунтаванне праектаў стратэгічных і гадавых мэтавых праграм развіцця інфраструктуры ІТ, арганізацыя і каардынацыя выканання прынятых да выканання планаў і мэтавых праграм у сферы ІТ;
  • каардынацыя дзейнасці службаў і самастойных аддзелаў Упраўлення, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, пры выкананні імі работ у сферы ІТ.