Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Кантрольна-рэвізійная служба

Начальнік службы Гільдзюк Руслан Віктаравіч
Намеснікі начальніка службы Лучына Дзмітрый Анатольевіч
Намеснік начальніка службы-начальнік аддзела
кантролю фінансава-гаспадарчай дзейнасці
Марчанка Сяргей Уладзіміравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 17) 225 13 61, 225 13 09, 225 12 03, 225 39 66, факс (+375 17) 225 33 50
E-mail: nkr@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220039, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Брэст-Літоўская, 13

У склад службы ўваходзяць:

  • аддзел кантролю і праверак прадпрыемстваў асноўнай, прамысловай і падраднай дзейнасці і метадалогіі;
  • аддзел кантролю і праверак прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання і бюджэтных устаноў;
  • аддзел кантролю даходаў ад грузавых і пасажырскіх перавозак;
  • аддзел кантролю пасажырскіх цягнікоў.

Служба арганізоўвае работу па ажыццяўленні дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 «О совершенствовании контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь» і ад 22.06.2010 № 325 «О ведомственном контроле в Республике Беларусь» ведамаснага кантролю за арганізацыямі, якія ўваходзяць у яго склад, і адасобленымі структурнымі падраздзяленнямі Беларускай чыгункі, кантралюе паўнату паступлення даходаў ад грузавых і пасажырскіх перавозак, іншых паслуг, што робяцца Беларускай чыгункай, выкананне правілаў перавозак пасажыраў і іх абслугоўвання ў прыгарадных, мясцовых і міждзяржаўных зносiнах.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў Упраўлення Беларускай чыгункі пры ажыццяўленні імі ведамаснага кантролю;
  • арганізацыя правядзення ў рамках ажыццяўлення Упраўленнем Беларускай чыгункі ведамаснага кантролю планавых, пазапланавых, сустрэчных, дадатковых і камеральных праверак арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, мерапрыемстваў па назіранні, аналізе, ацэнцы, устанаўленні прычынна-выніковых сувязяў і прагназаванні фактараў, якія ўплываюць на вынікі дзейнасці (маніторынг) названых суб'ектаў гаспадарання;
  • ажыццяўленне праверак работы станцый, вакзалаў, разліковых цэнтраў, іншых структурных падраздзяленняў арганiзацый у частцы своечасовасці і паўнаты разлікаў (паступлення даходаў) за работы і паслугі па перавозцы грузаў, пасажыраў, пошты, багажу і грузабагажу;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем правілаў перавозкі і абслугоўвання пасажыраў падраздзяленнямі пасажырскай гаспадаркі (станцыямі, вакзаламі, вагоннымі і пасажырскімі ўчасткамі), работай цягнiковых брыгад, кантралёраў-рэвізораў аддзяленняў чыгункі, чыгуначных кас і касіраў (раз'язных);
  • правядзенне работы па прыцягненні да кантрольна-рэвізійнай працы ў прыгарадных цягніках грамадскіх кантралёраў-рэвізораў;
  • ажыццяўленне кантролю пасажырскіх цягнікоў міжнародных, унутраных  і прыгарадных зносiн;
  • распрацоўка і засваенне нарматыўных і метадычных дакументаў па ўдасканаленні ведамаснага кантролю, грузавой і пасажырскай работы на Беларускай чыгунцы;
  • ажыццяўленне мэтадалагічнай працы з аддзяленнямі Беларускай чыгункі ў мэтах павышэння эфектыўнасці ведамаснага кантролю;
  • кантроль за ліквідацыяй парушэнняў, выяўленых у час правядзення праверак арганізацый Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў.