Музей гісторыі Беларускай чыгункі
Дырэктар музея
Старшы захавальнік фондаў
Малодшы навуковы супрацоўнік
Кантактная інфармацыя:
Адрас: 220006 г. Мінск, вул. Бабруйская, 4
Рэжым работы:
Панядзелак-пятніца 8.00-17.00
Абедзенны перапынак: 12.00 -13.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Музей гісторыі Беларускай чыгункі ажыццяўляе:
-
музейную дзейнасць (выяўленне прадметаў музейнага значэння, камплектаванне музейных фондаў, улік, захоўванне, вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, навуковая інвентарызацыя і каталагізацыя музейных прадметаў, забеспячэнне кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў);
-
аказанне метадычнай дапамогі музеям юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
-
аказанне метадычнай дапамогі па пытаннях гісторыі развіцця Беларускай чыгункі арганізацыям, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, а таксама іншым арганізацыям і прыватным асобам;
-
ажыццяўленне кантролю за музейнай дзейнасцю на Беларускай чыгунцы.
У будынку на Прывакзальнай плошчы г. Мінска (вул. Бабруйская, 4, 1-ы паверх) пачала работу выстава «Вёрсты перамогі».
Рэжым работы выставы:
Панядзелак-пятніца: 9.00–16.30
Абедзенны перапынак: 12.00–13.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Наведаўшы экспазіцыю, якая ўключае больш за 250 прадметаў, вы здзейсніце своеасаблівае падарожжа ў часе, якое ахоплівае перыяд з верасня 1939-га (пачатак Другой сусветнай вайны) па май 1945-га (капітуляцыя Германіі).
Зможаце даведацца пра абаронцаў Брэсцкага вакзала, удзельнікаў калон паравозаў асобага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў зносін, чыгуначнікаў-падпольшчыкаў. Акрамя таго, убачыце эксклюзіўны макет бронецягніка № 47, створаны рукамі былога машыніста Мінскага лакаматыўнага дэпо Дамброўскага Г. А., пазнаёміцеся з прыватнай калекцыяй салдацікаў у форме часоў Вялікай Айчыннай вайны Анкуда А. А., ўбачыце арыгінальную форму чыгуначніка ўзору 1943 г.
Наведванне выставы праводзіцца па папярэднім запісе для арганізаваных груп. Для гэтага неабходна альбо накіраваць на адрас Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» пісьмовую заяўку, падпісаную кіраўніком арганізацыі (заяўку можна даслаць па электроннай пошце mi@cnti.rw.by таксама па факсе: (+375 17) 225 13 07), альбо запісацца па тэлефоне: (+375 17) 225 54 79.