Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Развiццё культуры на Беларускай чыгунцы

Асноўная задача палітыкі ў галіне культуры Беларускай чыгункі — гэта стварэнне неабходных умоў для захавання і развіцця культурнай спадчыны працаўнікоў Беларускай магістралі і РБ, культурнага патэнцыялу беларускага народа.

 

На Беларускай чыгунцы працуе 14 устаноў культуры: 3 Палацы — Мінскі Палац культуры і спорту чыгуначнікаў, Віцебскі Палац культуры і тэхнікі, Гомельскі Палац культуры чыгуначнікаў імя У.І.Леніна; 8 Дамоў культуры — у Маладзечна, Оршы, Баранавічах, Лунінцы, Лідзе, Ваўкавыску, Магілёве, Брэсце; 2 Клубы — у Крычаве, Асіповічах; 1 Цэнтр вольнага часу ў Калінкавічах.

    

Ўстановы культуры надаюць пастаянную ўвагу развіццю клубных фарміраванняў, самадзейнай мастацкай творчасці, аматарскіх аб'яднанняў, бібліятэчнаму абслугоўванні чытачоў, спартыўна-аздараўленчай працы, забеспячэнню платных паслуг, арэнднай дзейнасці , умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Ва ўстановах культуры актыўна працуе 264 клубныя фарміраваннi, з іх 125 — для дзяцей. Важны напрамак у рабоце ўстаноў культуры — захаванне і развіццё калектываў самадзейнай мастацкай творчасці, паляпшэнне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. У клубных установах працуе 182 гурткi і калектывы мастацкай самадзейнасці, у тым ліку для дзяцей — 88. З агульнай колькасці калектываў самадзейнай мастацкай творчасці 47 калектываў маюць званні «Узорны», «Народны», «Заслужаны аматарскі калектыў» .

    

Асаблівай увагі заслугоўваюць ансамбль эстраднага танца «Озорные огоньки», які указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2007 г. № 76 быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй у намінацыі «Аматарская мастацкая творчасць» за паспяховую працу ў эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення і актыўную канцэртную дзейнасць, а таксама з'яўляецца ўладальнікам Гранд- прэміі і звання Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2008 год) і ансамбль беларускай песні «Церніца», узнагароджаны Дыпломам Лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

Творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры Беларускай чыгункі добра вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Гонарам Беларускай магістралі з'яўляюцца такія калектывы, як: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Цернiца», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Цернічка», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цыркавая студыя «Белая Русь», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль эстраднага танца «Озорные огоньки» (ДКСЧ Мінск), Узорны ансамбль эстраднага танца «Ві-за-ві» (ДКЧ Орша), Народны аркестр народных інструментаў, Узорны ансамбль танца «Ладушки» (КСЦ Віцебск), Народная студыя эстраднай песні «Санорэ»,  Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Дружба» (КСК Гомель), Народны ансамбль народнай песні «Прымакi» (ДКЧ Лунінец), Народны ансамбль танца «Вянок», Народны вакальны ансамбль «Ровесники» (ЦКВЧ Магілёў).