Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ці бяспечна вы эксплуатуеце электрапрыборы?

14 кастрычніка 2021

Колькасць разнастайных электрапрыбораў у сучасных кватэрах і дамах расце з кожным годам, бо прагрэс не стаіць на месцы. Цяперашнія электрапрыборы зручныя ў абыходжанні, больш эфектыўныя і, як правіла, выгадныя эканамічна. Штодзённае выкарыстанне бытавой тэхнікі палягчае жыццё кожнаму, аднак многія забываюць, што яе эксплуатацыя, перш за ўсё, павінна быць бяспечнай! Бо выпадкі ўзгарання пакінутых без нагляду, уключаных у сетку, электрапрыбораў штогод складаюць каля 15% усіх пажараў. Па статыстыцы з пачатку года па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ўжо адбылося 46 пажараў.

Мікрахвалевая печ, тэлевізар, кампутар, падзарадная прылада, пральная машына-гэта толькі невялікі пералік электрапрыбораў, якія часта застаюцца ўключанымі ў разетку, у той час як «іх уладальнікі» знаходзяцца на рабоце! Людзей складана пераканаць у тым, што перагружаць электрычную сетку, пакідаць электрапрыборы ў рэжыме «чакання», выкарыстоўваць няспраўныя электрапрыборы вельмі небяспечна.Па нейкіх прычынах людзі да гэтага часу думаюць, што выключыць электрапрыбор і пакінуць яго ў "рэжыме чакання" гэта адно і тое ж. Напрыклад, для таго, каб выключыць тэлевізар альбо кампутар неабходна ўсяго толькі націснуць кнопку на пульце альбо экране. Наступствы такой бестурботнасці могуць прывесці не толькі да парушэння работы тэхнікі, але і да больш сумнага зыходу....

У красавіку мінулага года загарэлася адна з кватэр у Навагрудку. На момант пажару ў кватэры нікога не было. Пенсіянерка, ўключыла пральную машыну, а сама адправілася ў краму. У выніку кароткага замыкання электраправодкі пральнай машыны адбыўся пажар.Пад'езд хутка запоўніўся шчыльным дымам. Работнікі МНС эвакуіравалі 15 чалавек. Абышлося без пацярпелых.

Месяцам пазней пажар адбыўся ў шматпавярховым доме Ваўкавыска-ледзь не пазбавілася жыцця гаспадыня. Гэтым разам загарэўся тэлевізар. Так званы "рэжым чакання" апынуўся зусім небяспечным. З прычыны таго, што металічныя дзверы ў кватэру апынуліся зачынены,у акно 4 паверха ратавальнікі падымаліся пры дапамозе аўталесвіцы. Гаспадыню вынеслі на свежае паветра. Жанчына была шпіталізавана.

Нішто не прадвяшчала бяды ў летнюю ліпеньскую раніцу ў адной з кватэр г. Ліды. Выратавальнікам аб пажары паведамілі ўстрывожаныя суседзі. Падраздзяленні МНС неадкладна накіраваліся да месца выкліку. З вокнаў кухні ішоў густы дым. Загарэлася мікрахвалевая печ. На момант надзвычайнага здарэння гаспадар спаў ... а праз пару месяцаў у Гродне ў кватэры загарэўся пакінуты без нагляду прас. На шчасце, акрамя праса і прасавальнай дошкі, маёмасць засталася цэлым. Ды і сам гаспадар не пацярпеў.

Такія пажары, на жаль, не рэдкасць. З-за чалавечай бестурботнасці ПП могуць узнікаць па самых недарэчных прычынах, якіх можна было б пазбегнуць, праявіўшы сур'ёзнасць і пільнасць. У адным з шматпавярховых дамоў Гродна пажар адбыўся з-за кароткага замыкання электраправодкі кухоннай выцяжкі – цяпер гаспадарам прыйдзецца рабіць рамонт у кухні.

З пастаянным ростам розных гаджэтаў, асаблівай увагі заслугоўваюць падзарадныя прылады. Для звычайнага чалавека стала нормай, сыходзячы з кватэры суткамі пакідаць зарадная прылады ў разетцы, бо так значна прасцей і зручней. Аднак, яно ўсё роўна застаецца пад напругай і спажывае электраэнергію з усімі магчымымі наступствамі. Памятаеце, зараджаць любыя гаджэты трэба толькі ў вашай прысутнасці, а зарадзіўшы, абавязкова выняць з разеткі падзарадную прыладу. Бо, пакідаючы яго ў разетцы, мы і не задумваемся над тым, што ў сетках бываюць скачкі напружання. Ваша прылада можа не толькі задыміцца, але і стаць прычынай пажару.

У адным з пяціпавярховых дамоў г. Брэста загарэлася кватэра. У той час як зараджаўся мабільны тэлефон, 20-гадовы хлопец займаўся сваімі справамі. Надзвычайнае здарэнне ён заўважыў толькі ў той момант, калі ўжо загарэўся ложак з-за кароткага замыкання зараднай прылады тэлефона. Па той жа прычыне пажар адбыўся ў храме Іконы Божай Маці "Неспадзяваная Радасць" у Наваполацку. Сігнал выратавальнікам паступіў у першай гадзіне ночы. Высветлілася, што ачаг пажару знаходзіўся ў пакоі адпачынку, дзе быў пакінуты падзаражаўся тэлефон. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Кожны раз, выкарыстоўваючы бытавую тэхніку, не забывайце аб тым, што гэта электраабсталяванне пры няправільнай эксплуатацыі можа быць небяспечным. Святлівая лямпачка ля тэлевізара, кампутара і любой іншай тэхнікі-гэта небяспечны рэжым работы электрапрыбора, таму, выходзячы з хаты або кладучыся спаць, адключайце ўсе крыніцы электрычнасці з сеткі.

Прынцыпы бяспечнага выкарыстання электрапрыбораў у быце:

1. Не ўключайце ў адну разетку адначасова некалькі электрапрыбораў.

2. Сыходзячы з хаты не пакідайце электрапрыборы ў "рэжыме чакання" (тэлевізары, мікрахвалевыя печы, мультиварки, падзарадныя прылады, ноўтбукі і т.д.).

3. Пры эксплуатацыі электрапрыбораў выконвайце "Інструкцыю па ўжыванні". Не выкарыстоўвайце электрапрыборы не па прызначэнні!

4. Перыядычна правярайце спраўнасць электраправодкі;

Забараняецца:

- вешаць папяровыя абажуры на электралямпачкі;

- карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі;

- пакідаць электраабагравальнікі ўключанымі на ноч;

- пакідаць без нагляду электрапрыборы (прас, плойку, фен і т.д.), падлучаныя да сеткі.

Да спісу навін за 2021 год