Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Асаблівая ўвага адпачынку каля вады!

26 мая 2021

Адна з праблем падчас плавання - гэта пачуццё меры, якое многія губляюць, што прыводзіць да пераахаладжэння арганізма. Камфортнай для купання лічыцца вада, тэмпература якой не ніжэй за 18 градусаў са знакам плюс, і яснае ціхае надвор'е (ад 25 градусаў цяпла).

Даволі частае здарэнне пры купанні - сутарга. Адчуўшы, што нагу звяло, галоўнае - не губляцца. Трэба зрабіць глыбокі ўдых і пагрузіцца ў ваду з галавой. Затым моцна ўхапіць вялікі палец і цягнуць ступню на сябе, пакуль нага не выпрасціцца цалкам. Пасля гэтага лепш за ўсё плыць да берага.

Яшчэ адна небяспека - вір. Каб выбрацца з яго, трэба набраць як мага больш паветра ў лёгкія, пагрузіцца ў ваду і, зрабіўшы рывок у бок цячэння, усплыць на паверхню. Калі ж трапілі ў моцнае цячэнне, не плывіце супраць яго, выбірайцеся на бераг. Нярэдкія выпадкі, калі купаючыся, чалавек заблытваецца ў багавінні. Справіцца з зараснікамі нескладана - трымаючыся на плаву, трэба спакойна падцягнуць ногі і асцярожна вызваліцца ад іх.

Калі вы зразумелі, што пачынаеце тануць, трэба паспрабаваць перавярнуцца на жывот або на спіну, раскінуць як мага шырэй рукі і ногі. Лежачы на спіне дыхаць трэба павольна і глыбока. А каб зрабіць новы ўдых, лежачы на жываце, варта падняць галаву, а затым выдыхаць у ваду. Трымацца на плаву можна, калі заграбаць ваду рукамі пад сябе. Такім чынам, крыху адпачыўшы, трэба выбірацца да бліжэйшага берага.

Калі вы бачыце як тоне чалавек, перш за ўсё трэба паклікаць дапамогу. Можна кінуць выратавальны круг ці вяроўку з вузлом на канцы. Калі ж вы добра плаваеце, можна дабрацца да гора-плыўца самастойна. Наблізіўшыся да тапельца, абхапіце яго ззаду за плечы і плывіце з ім назад. Паспрабуйце пазбегнуць спробаў, калі тапелец спрабуе ўхапіцца за вас. Калі тапелец без прытомнасці, то цягнуць на бераг яго трэба, узяўшы рукой пад падбародак, каб твар пастаянна знаходзіўся над паверхнасцю вады. Затым трэба выклікаць «хуткую» і прыступаць да аказання першай дапамогі.

Забараняецца:

- купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах;

- заплываць за знакі агароджы і папераджальныя знакі;

- купацца ў стане алкагольнага ап'янення, падчас навальніцы;

- скакаць у ваду з дамбаў, катэраў, прыстаняў, лодак плытоў;

- дапускаць свавольствы, звязаныя з ныраннем;

- падаваць ілжывыя сігналы бедства;

- перамяшчацца ў лодцы падчас катання;

- выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвёны, надзіманыя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя сродкі.

Утапленне - адна з прычын дзіцячай смяротнасці ў летні перыяд. Водныя працэдуры малянят павінны праходзіць у строга адведзеных месцах і абавязкова пад кантролем дарослых. Ні ў якім разе не адпускайце дзяцей купацца самастойна! Вучыце іх плаваць і выконваць меры бяспекі!

Да спісу навін за 2021 год