Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Мінску чакаецца моцны снег, мяцеліца і снежныя заносы

11 лютага 2021

Па прагнозах сіноптыкаў на тэрыторыі Мінска магчыма інтэнсіўнае выпадзенне снегу, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы.

Рэкамендацыі МНС пры моцным снег і мяцеліцы:

  • па магчымасці ўстрымайцеся ад паездак, не выходзьце на вуліцу;
  • машыну пастаўце ў гараж, прыпаркуйце ўдалечыні ад дрэў; на вуліцы абыходзіце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;
  • пазбягайце дрэў, збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы), частак канструкцый, прадметаў, навіслых над будынкамі;
  • зачыніце вокны, дзверы, паддашкавыя люкі і вентыляцыйныя адтуліны; прыбярыце з балконаў рэчы.

Калі вы ў дарозе:

  • рухайцеся толькі па вялікіх дарогах і шасэ;
  • пры выхадзе з машыны не адыходзьце ад яе за межы бачнасці.

У выпадку няспраўнасці аўтамабіля або пры вельмі дрэннай бачнасці:

  • уключыце аварыйную сігналізацыю;
  • спыніцеся на абочыне дарогі;
  • чакайце дапамогі ў аўтамабілі;
  • рухавік пакіньце ўключаным, прыадчыніўшы шкло для забеспячэння вентыляцыі і прадухілення атручэння чадным газам.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары "101" і "112".

Да спісу навін за 2021 год