Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя МНС «Бяспека – у кожны дом!»

16 студзеня 2021

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя НП – гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 18 студзеня па 19 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека – у кожны дом!».

Тэрміны і форма правядзення акцыі:

Акцыя будзе праходзіць у 5 этапаў:

1-ы этап – з 18 па 22 студзеня (акцыя праводзіцца ў Цэнтрах бяспекі, наркадыспансерах, а таксама на базе апорных пунктаў грамадскага правапарадку);

2-і этап – з 25 па 29 студзеня (акцыя праводзіцца на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва);

3-ці этап – з 1 па 5 лютага (акцыя праводзіцца ў ВНУ, ССНУ);

4-ы этап – з 8 па 12 лютага (акцыя праводзіцца ў санаторыях, на прадпрыемствах, у арганізацыях);

5-ы этап – з 15 па 19 лютага (акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей – адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і г.д.).

У акцыі прымуць удзел актывісты раённых аддзяленняў БМГАВП, члены КЮВП, работнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, студэнты, работнікі іншых зацікаўленых арганізацый.


Да спісу навін за 2021 год