Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

МНС Беларусі інфармуе!

04 мая 2020

З пачатку бягучага года ў рэспубліцы адбылося 1977 пажараў, на якіх загінулі 251 чалавек. На жаль, большасць з іх адбыліся па прычыне чалавечай бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі.

18 красавіка ў 10:52 паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля каля г. Нароўля Гомельскай вобласці. Пры самастойным тушэнні загарання атрымаў апёкі гаспадар 1951 г. н, пенсіянер, які шпіталізаваны. Прычына загарання вызначаецца.

17 красавіка ў 13:07 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў г. Гродна па вул. Белыя Росы, якая належыць грамадзяніну 1975 г.н. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны бацька гаспадара 1950 г.н., пенсіянер, які з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізаваны. Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
 
16 красавіка ў 13:20 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з апёкамі 1-3 ступені грамадзянак 1953 г. н і 1961 г. н, пенсіянерак, атрыманымі ў выніку неасцярожнага абыходжання з ЛВЖ каля уключанай газавай пліты ў дачным доме ў в. Прыступкі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобласці.

10 красавіка ў 10:13 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага жылога дома ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці па вул. Клары Давідзюк, 1. У выніку пажару загінулі гаспадар 1955 г. н, пенсіянер, і яго брат 1973 г. н, непрацоўны. Работнікамі МНС з кватэр пад'езда выратаваны 6 чалавек (з іх 2 дзяцей) і эвакуіраваны 6 чалавек. Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні.

09 красавіка ў 10:36 паступіла паведамленне аб пажары сухой расліннасці ў в. Крычаватка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці. Пры самастойным тушэнні пажару атрымала апёкі 1-2 ступені (15% цела) грамадзянка 1960 г. н, пенсіянерка, якая шпіталізавана. Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

У чарговы раз ратавальнікі нагадваюць грамадзянам аб захаванні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі. Можа быць, гэтая сумная статыстыка прымусіць кагосьці задумацца. У выпадку ўзнікнення пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефоне «101» або «112».

Памятаеце! Ваша бяспека ў вашых руках! Да спісу навін за 2020 год