Каб адпачынак на прыродзе быў бяспечным
04 мая 2020
Адна з вясновых «раблем» - гэта аматары адпачынку на прыродзе. Адпраўляючыся на «шашлыкі», народ выбірае маляўнічыя месцы. Але, калі з'язджае, людзі пакідаюць горы смецця, бітае шкло, пластыкавыя бутэлькі. Забываюць затушыць вогнішча, і кідаюць у траву недакуркі. Або парывам ветру агонь разносіцца на вялікія адлегласці, спальваючы ўсё на сваім шляху.Каб адпачынак на прыродзе быў сапраўды бяспечным МНС нагадвае:
- старанна прадумайце ўсе меры бяспекі пры правядзенні адпачынку і забяспечце іх няўхільнае выкананне як дарослымі, так і дзецьмі;
- мангал або грыль ўстанаўлівайце як мінімум на адлегласці 4 метраў ад дома. Пры распальванні ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць гаручыя вадкасці;
- не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонца яны працуюць як павелічальныя шкла, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.);
- не праходзьце міма падпаленай травы, пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце пра ўзгаранні ў дзяжурную службу МНС па тэл. «101,112».
Будзьце асцярожныя з агнём! Ваша бяспека залежыць ад Вас. Да спісу навін за 2020 год