Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных»

05 мая 2020

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме) у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, а таксама ў горадзе Мінску пройдзе прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дню абароны дзяцей.

Пры рэалізацыі акцыі будуць выкарыстаны 4 формы работы з насельніцтвам.

Па-першае, у інтэрнэце будзе размешчаны забаўляльны і прафілактычны кантэнт, які распавядае дзецям і бацькам аб розных небяспеках.

Па-другое, будзе арганізавана са СМІ работа: МНС будзе ствараць тэматычныя старонкі, спецыяльныя рубрыкі і перадачы, а таксама правядзе віктарыны ў эфіры розных радыёстанцый.

Трэці кірунак - гэта інфармаванне, перш за ўсё, жыхароў сельскіх населеных пунктаў з дапамогай спецыяльных гучных прылад.

Чацвёртае - распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі, напрыклад, на канвертах "Белпошты", таварах народнага спажывання. Таксама запланавана правядзенне інтэрнэт-конкурсу "Я б у выратавальнікі пайшоў".

Мэта акцыі - навучыць дарослых і дзяцей дзейнічаць у выпадку надзвычайных сітуацый і нагадаць бацькам аб тым, што менавіта яны, перш за ўсё, адказваюць за бяспеку сваіх дзяцей.

Да спісу навін за 2020 год