Беларуская чыгунка на майскія святы прызначыла амаль 100 дадатковых цягнікоў
05 красавіка 2024
У мэтах задавальнення попыту пасажыраў на перавозкі ў перыяд майскіх святочных дзён Беларуская чыгунка прызначыла 96 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах з 26 красавіка па 15 мая 2024 года.
У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» дадаткова прызначана 16 цягнікоў па маршрутах: Мінск/Гродна – Масква, Брэст/Гродна – Масква, Полацк – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург.
Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гэты перыяд будуць курсіраваць 80 дадатковых цягнікоў. Гэтыя цягнікі традыцыйна будуць дастаўляць пасажыраў па найбольш запатрабаваных напрамках: са сталіцы Беларусі ва ўсе абласныя цэнтры, а таксама ў зносінах Мінск – Пінск, Гомель – Брэст, Гродна – Орша – Віцебск, Гродна – Орша – Крычаў, Камунары – Орша – Гродна.
З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць дадатковых цягнікоў прадугледжана на Радаўніцу – 14 мая 2024 года.
Продаж білетаў ужо адкрыты. У цяперашні час на перыяд майскіх святаў на цягнікі з нумараванымі месцамі рэалізавана ўжо больш за 100 тысяч праязных дакументаў.
Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах працягваецца. Пры павышаным попыце на паездкі магчыма ўключэнне дадатковых вагонаў у саставы ўжо прызначаных цягнікоў.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення, маршрут руху дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год