Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

08 студзеня 2024

У сувязі з вытворчасцю планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Друць – Вендрыж на ўчастку Магілёў – Асіповічы 23, 24 студзеня, 20, 21 лютага 2024 года адмяняюцца з абарачэння:

– цягнікі № 742/741 Мінск – Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:55, з Магілёва-у 15:33;

– цягнікі № 879/880 Магілёў – Салігорск адпраўленнем з Магілёва ў 6:16, з Салігорска – у 17:20.

Акрамя таго, у названыя дні цягнік № 744 Мінск – Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16:55 (замест 15:26) і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20:13 (па графіку – 18:17). Таксама 24 студзеня, 21 лютага 2024 года цягнік № 744/745 Магілёў – Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7:20 (замест 6:58) і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10:43 (па графіку – 9:42). Дадзеныя цягнікі будуць ісці змененым маршрутам праз станцыю Орша-Цэнтральная (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежных станцыях).

Вытворчасць названых рамонтных работ таксама выклікае змяненне раскладу і маршрутаў асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы – Магілёў.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2024 год