Звыш 130 дадатковых цягнікоў прызначыла Беларуская чыгунка на час навагодніх і калядных святаў
23 снежня 2022
У міжнародных зносінах у перыяд з 23 снежня 2022 года па 12 студзеня 2023 года будуць курсіраваць больш за 50 дадатковых цягнікоў. Сярод маршрутаў – традыцыйна папулярныя Мінск–Масква, Брэст–Масква, Мінск–Санкт-Пецярбург. Таксама ў перыяд з 25 снежня 2022 года па 11 студзеня 2023 года прызначаны цягнік № 239 Полацк–Масква, а ў перыяд з 26 снежня 2022 года па 12 студзеня 2023 года – цягнік № 240 Масква–Полацк.
Акрамя таго, дадатковыя цягнікі № 229 Санкт-Пецярбург–Смаленск, № 230 Смаленск–Санкт-Пецярбург і № 243 Санкт-Пецярбург–Бранск будуць рухацца праз тэрыторыю Беларусі з прыпынкамі ў Гарадке, Віцебску і Лёзна.
Унутры краіны ў святочныя і перадсвяточныя дні каля 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Віцебск–Брэст, Мінск–Пінск і Мінск–Камунары. Таксама прызначаны бесперасадачныя прычапныя вагоны ў зносінах Віцебск–Гродна і Гродна–Крычаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце следавання дадатковых цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ