29 снежня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»
28 снежня 2022
29 снежня 2022 года з 11:00 да 14:00 прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі традыцыйна правядуць сустрэчы з пасажырамі з мэтай вывучэння іх меркавання аб рабоце чыгуначнага транспарту.
Пасажыры змогуць задаць свае пытанні спецыялістам беларускай магістралі ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».
«Адзіны дзень пасажыра» пройдзе на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы. Месцы правядзення мерапрыемстваў будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.
Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ