Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У верасні цягнікі на Дзіцячай чыгунцы будуць курсіраваць па асенняму графіку

02 верасня 2022

У маі–жніўні 2022 года цягнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава перавезлі ўжо больш за 51 тысячу пасажыраў. Таксама ў чаканні цягніка каля 3000 чалавек паспрабавалі сябе ў ролі машыніста лакаматыва на навучальным інтэрактыўным трэнажоры.

Нягледзячы на заканчэнне лета, сезон перавозак працягваецца. Традыцыйна з пачаткам навучальнага года Дзіцячая чыгунка пераходзіць на рэжым работы па выхадных. У верасні цягнікі на «малой Беларускай» будуць курсіраваць па суботах і нядзелях – 3, 4, 10, 11, 17, 18 і 24 чысла яны зробяць па 10 рэйсаў па маршруце станцыя Заслонава – станцыя Сасновы бор, а 25 верасня, у завяршальны дзень летняй цягніковай практыкі, адбудзецца 7 рэйсаў, затым у 16:00 пройдзе ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню сезона перавозак.

Дзіцячая чыгунка запрашае ў госці дзяцей і бацькоў. Кошт білета для праезду па дзіцячай чыгунцы – 5 рублёў. Набыць праязныя дакументы можна ў касе на станцыі Заслонава, а таксама праз Інтэрнэт: https://24afisha.by/ru/minsk/events/kids/311510.

Час работы з 10:00 да 17:00.

Таксама дзіцячая чыгунка ім. К.С. Заслонава запрашае навучэнцаў 5-7 класаў у гурток «Юны чыгуначнік».

Навучанне праводзіцца бясплатна ў навучальным цэнтры ДЧ па адрасе г. Мінск, вул. Фрунзе, 9. З кастрычніка па красавік у працэсе тэарэтычнага навучання рабят знаёмяць з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплінамі. Заняткі праводзяцца ў спецыялізаваных навучальных класах, абсталяваных найноўшымі тэхнічнымі прыладамі, трэнажорамі, макетамі, мультымедыйным кампутарным абсталяваннем. Кантактныя тэлефоны +375 17 270 18 75, +375 17 270 18 73.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: ДЖД
Да спісу навін за 2022 год