Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў раскладзе цягнікоў у зносінах Магілёў–Гомель

20 мая 2022

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 23, 24 і 26 мая, а таксама з 6 да 9 чэрвеня і з 13 да 16 чэрвеня 2022 года змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. У гэтыя дні цягнік адправіцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка – у 8-25.

Акрамя таго, 25 мая 2022 года ў сувязі з гэтым будуць адменены цягнікі №615/616 Магілёў–Гомель і Гомель–Магілёў (адпраўленнем з Магілёва ў 11-00, з Гомеля ў 14-27 адпаведна).

Просім пасажыраў улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год